Кашмау — гэта галаўны ўбор башкірскага нацыянальнага касцюма. Кашмау насілі замужнія жанчыны. Ён уяўляў сабой шапачку з адтулінай на верхавіне з нешырокай стужкай-хвастом, якая спускаецца на спіну. Стужка павінна была цалкам прыкрываць валасы жанчыны. Гэты галаўны ўбор упрыгожваўся манеткамі, падвескамі, караламі і рознымі пацеркамі. Кашмау мог быць чырвонага, ружовага або карычневага колеру.

Кашмау быў асабліва папулярны ў XIX стагоддзі на поўдні і паўднёвым захадзе Башкірыі. У XX стагоддзі ён лічыўся святочным галаўным уборам і яго маглі насіць жанчыны з заможных сем'яў.

Кашмау часта выкарыстоўваецца ў касцюмах фальклорных калектываў і з'яўляецца сімвалам башкірскага адзення.

Прызначэнне і асаблівасці нацыянальнага галаўнога ўбору досыць падрабязна апісаны ў этнаграфічнай літаратурыРозалия Солтангареева. Семейно-бытовой обрядовый фольклор башкирского народа. — Жильем, 1998. — С. 86. — 241 с..

Спасылкі Женский головной убор — кашмау. Музей археологии и этнографии Учреждения Российской академии наук Института этнологических исследований УНЦ РАН. Kашмау. Башкирский народный костюм. Kашмау . Энциклопедия моды. Андреева Р., 1997.

Катэгорыя:Жаночыя галаўныя ўборы Катэгорыя:Башкірскі нацыянальны касцюм Катэгорыя:Башкірская культура Катэгорыя:Галаўныя ўборы