Аляксандр Цішкевіч (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага РВАР, з 2004 года выступаў за «Дынама», але не здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе. У другой палове 2006 года гуляў у арэндзе ў клубе «Фульнек» з трэцяга дывізіёна Чэхіі. Пасля вяртання выступаў у Вышэйшай лізе ў такіх клубах, як «Віцебск», «Нафтан» і «Белшына», у першалігавых ДБК, «Славіі» і «Граніце», у Арменіі, Польшчы, Венгрыі. У другой палове 2013 года гуляў за літоўскую «Круою», у тым ліку ў матчах Лігі Еўропы супраць мінскага «Дынама».
У сакавіку 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Іслаччу». У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з клубам. У жніўні 2016 года быў адлічаны з «Іслачы» за ўдзел у дагаварных матчах.
У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў, а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць па-за футболам, удзельнічаючы ў аматарскіх турнірах.
У 2013 годзе стаў адным з арганізатараў паслясезоннага «Турніра сяброў» у Мінску.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2005 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2009, 2011, 2015
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Фульнек Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК ДБК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Арарат Ерэван Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Эльблёнг Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Залаэгерсег Катэгорыя:Ігракі ФК Круоя Пакруойіс Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач