Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік народнага дойлідства.

Гісторыя Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1837 (ці 1863) г. з дрэва, прыпісная да Петра-Паўлаўскай царквы ў Карэлічах. У 1903 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.

Архітэктура Да квадратнага ў плане зруба далучана пяцігранная апсіда і невялікі прытвор з двухслуповым стылізаваным порцікам на франтальнай сцяне. Агульны двухсхільны дах пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у вальмавы над апсідай. Вільчык даху па цэнтры завершаны невялікім чатырохгранным барабанам з шатровым пакрыццём. Ашаляваныя бакавыя фасады і грані апсіды прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Прытвор адкрыты ў малітоўную залу шырокай лучковай аркай.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Заполле (Карэліцкі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Карэліцкага раёна Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:1837 год у Беларусі