Свята-Елісавецінская царква — праваслаўны храм у вёсцы Зацемень Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца прыпісным да прыходу Святога Прарока Ільі ў аг. ІльяПрыход храма Святой праведнай Елісаветы в. Затемень // Маладзечанская епархія. Адзін з двух храмаў у Беларускай Праваслаўнай царкве асвячоны ў гонар Святой ЛізаветыЦерковь празднует память пророка Захарии и праведной Елисаветы // Sobor.by информационный портал.
Гісторыя Па звестках капліца ў Зацемені існавала на мяжы XVIII—XIX стагоддзеў і з'яўлялася прыпісной да Старынкаўскай царквы, што згарэла падчас вайны з НапалеонамМАЁНТАК СТАРЫНКІ // Шлях перамогі.
Пабудавана з дрэва, на могілках. У 1930-х гадах была прыпісной да царквы ў імя Святых Сарака Пакутнікаў Севасційскіх у в. КастыкіМАЁНТАК КАСТЫКІ // Шлях перамогі.
У 1989 годзе адрэстаўравана, абкладзена цэглай. 9 кастрычніка 2016 г. асвячона наноў пасля рамонтаВ ДЕРЕВНЕ ЗАТЕМЕНЬ НА ВИЛЕЙЩИНЕ ОСВЯЩЕН ХРАМ // Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай ЦарквыЕПИСКОП ПАВЕЛ ОСВЯТИЛ ПОСЛЕ РЕСТАВРАЦИИ ХРАМ В ВИЛЕЙСКОМ РАЙОНЕ // Kraj.by.
Архітэктура
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з трохграннай апсідай, двухсхільны дах на якой пераходзіць у вальмавы, завершаны чатырохграннай шатровай званіцай. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі Свята-Елісавецінская царква (Зацемень) на сайце Маладзечанскай епархіі
Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Зацемень Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Вілейскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі