Кірыл Сідарэнка (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі».
Клубная кар’ера Выхаванец лужаснянскай інтэрнат-гімназіі і пастаўскай акадэміі ПМЦ, у 2013 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 года быў арандаваны «Віцебскам», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2015 года, пакінуўшы «Амкар», стаў іграком светлагорскага «Хіміка». Правёў паспяховы сезон 2015, забіўшы 11 галоў у Першай лізе. У снежні 2015 года зноў апынуўся ў «Віцебску», які ўзначаліў былы трэнер Кірыла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:1). У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смалявічы-СТІ». Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Віцебск».
У студзені 2017 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспяспяхова. У выніку, распачаў сезон 2017 у складзе гомельскага «Лакаматыва». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Лакаматыў» і перайшоў у бабруйскую «Белшыну».
У лістападзе 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу». Рыхтаваўся з камандай да сезона 2019, аднак у сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Белшыну» на правах арэнды. У складзе бабруйскага клуба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу».
У студзені 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром». У сезоне 2020 дапамог магілёўскай камандзе перамагчы з Другой лізе, сам стаў найлепшым бамбардзірам лігі з рэкорднымі 40 галамі з сезон. Пачатак сезона 2021 у Першай лізе прапусціў з-за траўмы, са жніўня пачаў з’яўляцца на полі і хутка замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка, паспеў за 17 матчаў забіць 19 галоў і стаць другім бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб і хутка адправіўся на прагляд у тульскі «Арсенал». На турэцкім зборы каманды адзначыўся некалькімі галамі, аднак у выніку стаў іграком казахстанскага клуба «Кызыл-Жар». Згуляўшы за петрапаўлаўскі клуб у адным матчы, у сакавіку 2022 года перайшоў у «Кайсар», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2023 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». У ліпені 2023 года пакінуў клуб, пасля чаго стаў трэніравацца з мазырскай «Славіі» і неўзабаве падпісаў кантракт. У снежні 2023 года пакінуў «Славію».
У лютым 2024 года далучыўся да кыргызскага клуба «Мурас Юнайтэд», а ў ліпені 2024 года вярнуўся ў мазырскую «Славію»
Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую зборную 19 гадоў. 17 лістапада 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Кіпра. У студзені 2016 выступаў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу (2 матчы), пасля чаго больш на выклікаўся ў зборную.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020 Найлепшы бамбардзір Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020 (40 галоў)
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2013/14 дубль Амкар 20 7 2014/15 (пач.) дубль Амкар 3 0 2014 (2) Д2 Віцебск 12 0 2015 Д2 Хімік 29 11 2016 (1) Д1 Віцебск 12 0 2016 (2) Д2 Смалявічы-СТІ 11 2 2017 Д2 Лакаматыў 25 11 2018 (1) Д2 Лакаматыў 14 4 2018 (2) Д2 Белшына 13 5 2019 Д2 Белшына 27 4 2020 Д3 Дняпро 24 40 2021 Д2 Дняпро 17 19 2022 (пач.) Д1 Кызыл-Жар 1 0 2022 Д2 Кайсар 23 9 2023 (1) Д1 Дынама 11 1 2023 (2) Д1 Славія 13 4
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Амкар Перм Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Кызыл-Жар Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Мурас Юнайтэд