Крысціёнас Даняла́йціс (; 1 студзеня 1714, Лаздзінялей, Усходняя Прусія — 18 лютага 1780, Тольмінген (літ. Тальмінкеміс), цяпер Чыстыя Пруды Калінінградскай вобласці) — літоўскі паэт, заснавальнік жанру байкі ў літоўскай літаратуры. Прадстаўнік рэалістычнага кірунку ў еўрапейскай літаратуры XVIII стагоддзя.

Біяграфія Нарадзіўся 1 студзеня 1714 у невялікай вёсцы Лаздзінялей непадалёк ад мястэчка Гумбінен (цяпер Гусеў), на тэрыторыі сучаснага Калінінскага сельскага паселішча Гусеўскага раёна Калінінградскай вобласці, у сям'і вольны сялян, якія не адбывалі паншчыну, але за права карыстанні зямлёй плацілі грашовы чынш. Каля 1731 года паступіў у пяцігадовую лацінскую школу ў Кёнігсбергу пры кафедральным саборы, якую скончыў у 1736 годзе. Паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, дзе вывучаў тэалогію. Наведваў семінар літоўскай мовы, якім кіраваў былы настаўнік І. Канта Ф. Шульц. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1740—1742 гадах служыў кантарам, настаўнікам музыкі і кіраўніком царкоўнага хору, у мястэчку Шталупенен (цяпер Несцераў), затым рэктарам. З 1743 года да смерці служыў святаром лютэранскай царквы ў вёсцы Толькмінкен (цяпер Чыстыя Пруды) каля Шталупенена. У вольны час складаў вершы і музыку, займаўся вырабам барометраў, музычных інструментаў, аптычных прыбораў.

Творчасць thumb|злева|Арыгінал першай старонкі паэмы «Поры года» Найбольш значны твор — паэма «Поры года» (1765—1775), якая была апублікавана ў 1818 годзе ўжо пасля смерці паэта і перакладзены на многія мовы свету. У ёй шматгранна і рэалістычна паказаў працу, побыт, народныя звычаі, маляўнічую прыроду Літвы, раскрыў сацыяльныя супярэчнасці, стварыў яркія самабытныя характары. У яго байках (захавалася 6, апублікаваны ў 1824) крытыка чалавечых заган, пратэст супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту.

Пераклады На беларускую мову асобныя творы Данялайціс пераклаў А. Зарыцкі.

Ушанаванне памяці

thumb|Манумент К. Данялайцісу на могілках літоўскага горада Пагегей

У пасёлку Чыстыя Пруды з 1979 года дзейнічае музей Данялайціса (філіял Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея), які ўключае дом пастара і пабудаваную ім кірху, у якой ён пахаваны.

Імем паэта названы праезд у Паўночна-Заходняй акрузе Масквы. Памяці класіка літоўскай літаратуры прысвечана паштовая марка СССР 1964 года, на якой намаляваны партрэт К. Данялайціса.

У гонар Данялайціса ў 15 сакавіка 2013 года названы кратар на МеркурыіDonelaitis.

Сачыненні Das Jahr in vier Gesängen. Ein ländliches Epos aus dem Litauischen des Christian Doneleitis, genannt Donalitius, in gleichem Versmaass ins Deutsche übertragen von D. L. J. Rhesa. — Königsberg: Hartung, 1818. Litauische Dichtungen. Erste vollständige Ausgabe mit Glossar. Von A. Schleicher. — SPb, Kaiserliche Akademie der Wissenschaften, 1865. Litauische Dichtungen. Nach den Königsberger Handschriften mit metrischer Übersetzung, kritischen Anmerkungen und genauem Glossar hrsg. von G. H. F. Nesselmann. — Königsberg: Hübner und Matz, 1869. Raštai. — Vilnius, 1950. Kristijono Donelaičio rankraščiai. — Vilnius, 1955.

Беларускія пераклады Чатыры пары года. 2 выд. Мн., 1983;

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Літоўскамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Паэты Літвы Катэгорыя:Постаці літоўскага лютэранства Катэгорыя:Нарадзіліся ва Усходняй Прусіі