Яўген Калінін (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец чашніцкай ДЮСШ, пазней займаўся ў спецыяльным спартыўным класе Лужаснянскай школы-інтэрната. Улетку 2010 года быў запрошаны ў барысаўскі БАТЭ, дзе стаў выступаць за дубль. У сезоне 2011 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля БАТЭ і дапамог яму перамагчы ў чэмпіянаце дублёраў. Пазней трапляў у заяўку асноўнай каманды БАТЭ на матчы Кубка Беларусі, але на поле так і не выйшаў. Усяго за дубліруючы склад за тры гады правёў 66 матчаў і забіў 17 галоў.
У сезоне 2013 быў аддадзены ў арэнду «Слуцку», разам з якім выйграў Першую лігу, аднак у асноўным складзе каманды замацавацца не здолеў. У красавіку 2014 года зноў на правах арэнды перайшоў у іншы клуб Першай лігі — «Смаргонь», а ў наступным годзе падпісаў з ім паўнавартасны кантракт. У сезоне 2015 стаў адным з найлепшых ігракоў смаргонскага клуба, забіўшы 10 галоў і аддаўшы 7 галявых перадач.
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Віцебск», з якім у лютым падпісаў кантракт. 11 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Белшыны» (1:0). У першай палове сезона 2016 звычайна выступаў у якасці асноўнага нападніка віцяблян. Улетку быў прызваны на зборы ў армію, пасля вяртання ў жніўні стаў выступаць за дубль.
У сакавіку 2017 года на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана». 15 мая 2017 года забіў гол у браму «Гарадзеі», які прынёс навапалачанам першую перамогу ў сезоне (1:0). У жніўні 2017 года перабраўся ў «Слонім-2017», дзе замацаваўся ў аснове. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Віцебск».
У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і мазырскай «Славіі», але беспаспяхова, і ў выніку ў лютым 2018 года далучыўся да «Оршы», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, у Першай лізе ў 13 матчах забіў 5 мячоў. У жніўні 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро». За асноўную каманду магіляўчан так і не згуляў, выступаў за дубль, у верасні адсутнічаў з-за траўмы. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб.
У лютым 2019 года стаў іграком гомельскага «Лакаматыва». Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе, толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года пакінуў гомельскую каманду.
У жніўні 2019 года перайшоў у «Смаргонь», дзе стаў рэгулярна з’яўляцца на полі. У лютым 2020 года падпісаў кантракт з «Оршай», дзе таксама быў іграком асновы. Выступаў у клубе да канца сезона 2020.
У красавіку 2021 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна», а ў ліпені 2021 года стаў іграком «Лепеля», дзе выступаў да 2022 года.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2010 дубль БАТЭ 12 0 2011 дубль БАТЭ 27 12 2012 дубль БАТЭ 27 5 2013 Д2 Слуцк 18 3 2014 Д2 Смаргонь 24 4 2015 Д2 Смаргонь 26 10 2016 Д1 Віцебск 13 1 2017 (1) Д1 Нафтан 7 1 2017 (2) Д2 Слонім-2017 14 2 2018 (1) Д2 Орша 13 5 2018 (2) дубль Дняпро 7 0 2019 (1) Д2 Лакаматыў 8 1 2019 (2) Д2 Смаргонь 11 0 2020 Д2 Орша 25 4 2021 (1) Д3 Макслайн 2 0 2021 (1) Д3 Лепель 4 1 2022 Д3 Лепель 1 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн