Ватрослаў Лісі́нскі (, сапраўднае імя Ігнац Фукс (); , г.  — , г. ) — харвацкі кампазітар; буйнейшы прадстаўнік харвацкай музыкі, звязаны з рухам «ілірызму» — уздыму грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Харватыі ў 1830—1840-я гг.). Музыцы вучыўся ў 1847—1850 гадах у Заграбе і Празе.

Творчасць У творчасці апіраўся на нацыянальную народна-песенную аснову. Аўтар першай нацыянальнай рамантычнай оперы «Любоў і злосць» (паст. 1846). Сярод іншых твораў: опера «Порын» (1851, паст. 1897), 7 уверцюр, у т.л. «Югаславенская» (1848) і «Белона» (1849), п'есы для аркестра, для фартэпіяна, вакальныя творы, у т.л. хары a cappella, песні, апрацоўкі народных мелодый.

Ушаванне памяці Імем Лісінскага названа Канцэртная зала імя Ватрослава Лісінскага ў Заграбе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кампазітары Харватыі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Харватыі Катэгорыя:Оперныя кампазітары