Пі́за () — старажытны горад у Італіі, заснаваны этрускамі пры зліцці рэк Аусера (сучасн. Серкіо) і Арно, у 180 годзе да н.э. стаў рымскай калоніяй. У сярэднявеччы Піза зрабілася значным марскім гандлёвым горадам, рака Арно ў той час была суднаходная. Завязаўшы шырокія гандлёвыя сувязі па ўсім Міжземнамор'і, Піза ператварылася ў багатую Пізанскую рэспубліку.

Горад шырока вядома за кошт сваёй вежы, які нахілена ў бок і здаецца нібыта збіраецца паваліцца. У горадзе на 2014 год налічвалася крыху больш за 89 тысяч чалавек, пры гэтым у метраполіі пражывала каля 200 тысяч чалавек. У горадзе знаходзяцца больш за 20 цэркваў, шмат мастоў і палацаў. Геаграфія Горад знаходзіцца на вышыні 4 метры над узроўнем мора. Займае плошчу 185 км². У горадзе працякае рака Арно. У ім пражывае 87353 жыхароў (2008). Шчыльнасць насельніцтва 472 чал/км².

Клімат Для Пізы, як і для ўсёй цэнтральнай і паўднёвай Італіі, характэрны міжземнаморскі клімат.

Гісторыя

Да прыходу рымлян, верагодна, мясцовасць сучаснага горада была населена лігурыйцамі. Пасля 180 года да н.э. горад уваходзіў у склад Рымскай рэспублікі і была адной з яе ваенна-марскіх базаў. Аб існаванні Пізанскай епіскапіі вядома з 313 года. У VII стагоддзі праз Пізу адпраўляліся ваенныя экспедыцыі да візантыйскай Равены. Гэтыя напады здзяйсняліся з дапамогаў папы Рыгора I. Піза была адзіным цэнтрам візантыйскай Тасканы, якая мірна перайшла да ўлады лангабардаў. Праз некаторы час Піза стала галоўным портам паўночнай часткі Тырэнскага мора і стала галоўным гандлёвым цэнтрам паміж Тасканай, Корсікай, Сардзініяй і паўднёвымі берагамі Францыі і Іспаніі.

Пасля таго як Карл Вялікі разграміў лангабардаў пад камандаваннем Дэзідэрыя ў 774 годзе, Піза перажывала крызіс, які неўзабаве хутка скончыўся. Палітычна горада стала часткай герцагства Лука. У 860 годзе Піза была захоплена вікінгамі на чале з Б'ёрнам Жалезнабокім. У 930 годзе Піза стала павятовым цэнтрам у межах маркі Тусцыя.

У XII—XIII стагоддзях горад вёў вялікае будаўніцтва ў раманскім стылі, гэта значыць над яго ўпрыгожваннем працавала сямейства таленавітых мастакоў і рамеснікаў Пізы, у гэты час расквітае Пізанская школа жывапісу. Нягледзячы на тое, што пізанскія грамадзяне заручыліся падтрымкай імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі і ўмацавалі свае пазіцыі ў гады крыжовых паходаў, канец залатому веку Пізанскай дзяржаўнасці паклала паражэнне ад генуэзцаў у бітве пры Мелорыі ў 1284 годзе. Прычынай паслаблення марской моцы горада стала заіленаванне ракі Арна. Змена рэчышча ракі канчаткова адрэзала Пізу ад марскога гандлю.

Архітэктура У той час як званіца сабору, вядомая як Пізанская вежа, з'яўляецца самым вядомым вобразам гораду. Адным з многіх твораў мастацтва і архітэктуры з'яўляецца гарадская плошча П’яцца дэі Міраколі ( — «Плошча цудаў»), якая знаходзіцца на поўначы ад гістарычнага цэнтра горада.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Фібаначы Арацыо Джэнтылескі

Гл. таксама Dictatus papae

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Гарадскі партал Гістарычны партал Пізы

Катэгорыя:Камуны правінцыі Піза Катэгорыя:Гарады Тасканы