Ра́тамка — рака, якая цячэ па тэрыторыі Мінскага раёна.
Назва У дакументах 1558 года гэтая мясцовасць згадваецца як Радамскае. На думку В. А. Жучкевіча, гэта ёсць першапачатковая форма, ад якой пазней утварылася сучасная Ратамка. Назва патранімічная, імя ракі вытворнае ад назвы пасялення.
Гідраграфія
Выток ракі знаходзіцца на ўсход ад вёскі Гарані. Упадае ў Ратамскі заліў Заслаўскага вадасховішча (Мінскага мора) за 1 км на ўсход ад чыг. ст. Крыжоўка. Даўжыня ракі — 13 км.
Рэчышча ў вусцевай частцы зарэгуляванае, у ніжнім цячэнні на працягу 4,2 км — каналізаванае. Вадазбор Ратамкі — 47 км².
За 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Падгор’е — чыгуначны мост на дарозе Мінск — Маладзечна; 0,7 км ад моста на дарозе Мінск — Заслаўе — вусце.
Крыніцы
Літаратура Блакітная кніга Беларусі (Водныя аб’екты Беларусі). Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 414 5-85700-133-1 Афнагель І. Я., Ашэраў Ф. М., Баравік А. А. Рэкі, азёры і вадасховішчы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн. 1979. С. 214
Спасылкі Рака Ратамка на Panorama.com
Катэгорыя:Рэкі Мінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны)