Касмадром «Васточны» ( — «усходні») — расійскі касмадром на Далёкім Усходзе ў Амурскай вобласці, паблізу горада Свабодны, Амурскай вобласці і горада Цыялкоўскі той жа вобласці, а таксама касмадрома «Свабодны». Агульная плошча зарэзерваванай тэрыторыі касмадрома — 1035 км².
6 лістапада 2007 года прэзідэнд Расійскай Федэрацыі У.Пуцін падпісаў загад аб будаўніцтве касмадрома. У 2012 годзе пачалося будаўніцтва 1-й чаргі касмадрома.
Першы запуск з касмадрома адбыўся 28 красавіка 2016 года ў 05:01 МСКПершую ракету з касмадрома Усходні запусцілі з другой спробы. Ракета-носьбіт «Саюз-2.1а» вывела на арбіту спадарожнікі «Ламаносаў», «Бусел-2Д» і «SamSat-218»З касмадрома «Усходні» ў Расіі прайшоў першы запуск. За стартам асабіста назіраў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір ПуцінВідэа першага запуску ракеты-носьбіта з касмадрома «Усходні». У гэты ж дзень Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з паспяховым запускам з новага касмадрома Васточны ракеты-носьбіта «Саюз-2.1а»Віншаванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну.
Стартавыя пляцоўкі На касмадроме 2 стартавыя пляцоўкі:
1С. Пляцоўка пабудавана ў сакавіку 2016 года. Прызначана для запускаў ракет-носьбітаў «Саюз-2» (лёгкі-сярэдні клас); 1А. Пляцоўка пабудавана ў лістападзе 2023 года. Прызначана для запускаў ракет-носьбітаў «Ангара-А5». Пасля першага паспяховага запуска было прынята рашэння мадэрнізіраваць стартавы комплекс для магчымасці запускаць ракета-носьбіты «Ангара-А5В» (лёгкі-цяжкі клас); Таксама ў планах будоўля 3-га стартавага комплексу для ракет «Амур-СПГ». Будаўніцтва пачнецца пасля завяршэння ўсіх будаўнічых работ на пляцоўцы 1А.
Цікавыя факты
Стартавы комплекс касмадрома намаляваны на адваротным баку грашовай купюры вартасцю ў 2 000 рублёў, выпушчанай Банкам Расіі 12 кастрычніка 2017 года.
Спасылкі Касмадром Васточны // на сайце Раскосмас
Катэгорыя:Касмадромы СССР і Расіі