Ла́сіца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 36 км на ўсход ад горада Паставы, паміж вёскамі Ласіца і Валкі, у басейне ракі Ласіца.
Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,41 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
Схілы катлавінай вышынёй 5 м, разараныя. Берагі забалочаныя. Вакол возера пойма шырынёй 50—100 м, парослая хмызняком. Праз возера цячэ рака Ласіца (да ўпадзення называецца Турчанка).
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы