У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі:
Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь; гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай; гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.
Карта размяшчэння гарадоў Магілёўскай вобласці Гарады з насельніцтвам:
— 200 000 і больш— ад 10 000 да 19 999— ад 20 000 да 49 999— 9 999 і менш
Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
Колькасць гарадоў і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Магілёўскай вобласці Беларусі налічвалася 15 гарадоў, у тым ліку 2 гарады абласнога падпарадкавання і 13 — раённага, у тым ліку:
НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах200 000 і больш13,33 %72,91 %ад 20 000 да 49 99920,00 %11,77 %ад 10 000 да 19 99940,00 %11,19 %9 999 і менш26,67 %4,13 %Сума100,00 %100,00 %
На 1 студзеня 2017 іх колькасць была тая ж самая.
З 18 студзеня 2017 года маюць статус гарадоў раённага падпарадкавання таксама Бялынічы і Круглае.
Спіс гарадоў Магілёўскай вобласці Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі.
+Гарады Магілёўскай вобласці№ГербНазва кірыліцайНазва лацініцайРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017)Змена (2017 да 2009)1МагілёўMahilioŭгорад Магілёў+6,19 %2БабруйскBabrujskгорад Бабруйск+1,32 %3ГоркіHorkiГорацкі+5,42 %4АсіповічыAsipovičyАсіповіцкі−3,83 %5КрычаўKryčaŭКрычаўскі−3,76 %6БыхаўBychaŭБыхаўскі+0,30 %7КлімавічыKlimavičyКлімавіцкі−4,21 %8ШклоўŠkloŭШклоўскі−0,78 %9КасцюковічыKasciukovičyКасцюковіцкі−0,86 %10ЧавусыČavusyЧавускі−1,56 %11МсціслаўMscislaŭМсціслаўскі−4,02 %12Бялынічы (горад з 2017)BialyničyБялыніцкі−6,11 %13КіраўскKiraŭskКіраўскі+0,13 %14ЧэрыкаўČerykaŭЧэрыкаўскі−0,15 %15СлаўгарадSlaŭharadСлаўгарадскі−3,03 %16Круглае (горад з 2017)KruhlajeКруглянскі+1,17 %17КлічаўKličaŭКлічаўскі−0,85 %
Галерэя
Гл. таксама Гарады Беларусі
Зноскі