Здзі́слаў Шці́бер (; 7 чэрвеня 1903, Шчакова, каля г. Явожна, Сілезскае ваяводства, Польшча — 12 кастрычніка 1980, Варшава) — польскі мовазнавец. Член Польскай акадэміі ведаў (з 1945), Польскай акадэміі навук (з 1954; з 1961 кіраўнік аддзела).

У 1937—1945 гадах прафесар Львоўскага (з перапынкам), з 1945 — Лодзінскага, з 1952 — Варшаўскага ўніверсітэтаў.

Навуковая дзейнасць Даследаваў праблемы польскага і агульнага мовазнаўства, фаналогію і дыялекталогію. Аўтар прац «Гістарычная і сучасная фаналогія польскай мовы» (1966), «Нарыс гістарычнай граматыкі славянскіх моў» (ч. 1—З, 1969—1973), «Моўны свет славян» (1974). Пад яго рэдакцыяй выйшаў «Атлас кашубскай мовы і сумежных з ёю дыялектаў» (т. 1—12, 1964—1975).

Літаратура

Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Славісты Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі ПНР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве Катэгорыя:Члены Польскай акадэміі ведаў Катэгорыя:Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Лодзінскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта