Пако́сты — вадкія плёнкаўтваральныя рэчывы на аснове алеяў і алкідных смол.
Колер пакостаў ад жоўтага да вішнёвага. Добра змочваюць драўніну, металы, тканіну. Пры пакаёвай тэмпературы высыхаюць за 24 гадзіны. Утвараюць нерастваральныя ў вадзе і арганічных растваральніках эластычныя плёнкі. У мэтах паскарэння працэсу высыхання да пакостаў дадаюць сікатывы (солі кобальту, марганцу, свінцу).
Існуюць пакосты: натуральныя, паўнатуральныя, камбінаваныя, алкідныя.
Атрыманне Натуральныя пакосты атрымліваюць з алеяў (у асноўным, з ільнянога і канаплянага) частковай полімерызацыяй пры тэмпературы 270—280 °C або награваннем да тэмпературы 140—160 °C з адначасовым прадзіманнем паветра.
Выкарыстанне Пакосты выкарыстоўваюцца ў якасці асновы пры вырабе лакаў і алейных фарбаў. Пакостамі прамочваюць драўніну перад апрацоўкай фарбамі і ў мэтах засцярогі ад атмасферных уздзеянняў.
Літаратура
Словарь строительных материалов и изделий для студентов строительных специальностей. // Щукина Е. Г., Архинчеева Н. В. — Улан-Удэ: Издательство ВСГТУ, 2002.
Спасылкі
Олифы // Артыкул на сайце ХиМиК.ру Олифа // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1969—1978.
Катэгорыя:Будаўнічыя матэрыялы Катэгорыя:Алеі