Сяля́нская вайна́ 1524—1526 гадо́ў () — найбуйнейшае антыфеадальнае выступленне сялян (падтрымана асобнымі гарадамі і рыцарамі) у сярэдневяковай Германіі, у частцы Аўстрыі і Швейцарыі.

Была працягам шматлікіх сялянскіх хваляванняў з 14 ст. (рух Г.Бёгайма, і іншыя). Праходзіла ва ўмовах рэлігійнай Рэфармацыі. Выклікана эканамічнымі, сацыяльнымі і палітычнымі прычынамі (уціск сялян землеўласнікамі, падатковы прыгнёт, у т. л. царкоўная дзесяціна, і іншае).

У марксісцкай гістарыяграфіі Сялянская вайна 1524—1526 гг. разглядаецца як кульмінацыя раннебуржуазнай рэвалюцыі перыяду Рэфармацыі.

Ход вайны Сялянская вайна пачалася ў чэрвені 1524 з паўстання на поўдні Германіі (). Пад уплывам прапаганды Т. Мюнцэра і анабаптыстаў паўстанне набыло арганізаваны характар.

З пачатку 1525 яно ахапіла і Франконію. У красавіку 1525 паўсталі сяляне ў Цюрынгіі, у маі — у Ціролі.

Лідарамі паўстанцаў былі Т. Мюнцэр, Ф. Гаер, М. Гайсмайр і іншыя. У раёнах сялянскіх паўстанняў дзейнічалі буйныя атрады колькасцю да некалькіх тысяч чалавек, яны авалодалі шэрагам замкаў.

Было распрацавана некалькі ўтапічных праграмных дакументаў паўстанцаў («Артыкульнае пісьмо», , «Гейльбронская праграма» і іншыя), якія з пазіцый «боскага права» адлюстроўвалі ідэю сацыяльнай справядлівасці.

Многія вёскі і цэлыя мясцовасці адмаўляліся ад выканання феадальных павіннасцей і патрабавалі ад сваіх землеўласнікаў іх ліквідацыі.

Але разрозненасць асноўных цэнтраў паўстанняў і іх слабая падтрымка бюргерствам аблегчылі задушэнне сялянскай вайны сіламі і іншых рыцарскіх войск. Апошнімі супраціўляліся паўстанцы ў Ціролі, Карынтыі, Штырыі, Крайне (да лета 1526).

Вынікі Паражэнне Сялянскай вайны не прывяло да істотных змен у становішчы сялянства ў Германіі, але вайна засведчыла вялікую сацыяльную актыўнасць сялянскага саслоўя.

Рэхам Сялянскай вайны была Мюнстэрская камуна (1534—1535).

Літаратура

Ивонин Ю. Е. «Вся власть должна быть отдана простому народу» // И живы памятью столетий: Очерки о вождях нар. движений в средневековой Европе. — Мн., 1987. Blickle P. Die Revolution von 1525. München, 1993.

Катэгорыя:Сялянскія паўстанні