Кульміна́цыя (ад — вяршыня), у музыцы — момант найвышэйшага напружання ў ці якой-небудзь адносна завершанай яго частцы. Прысутнічае ва ўсіх узроўнях музычнай формы (свае кульмінацыі ўзнікаюць у фразе, сказе, і інш.), і таму форма твора — сістэма кульмінацый. Кульмінацыя мелодыі ці ўсяго твора звычайна знаходзіцца паблізу ад пункта залатога сячэння, напрыклад, гук ці група гукаў, якія утвараюць рэгістравую вяршыню ў другой палове меладычнай пабудовы; працяглая кульмінацыйная зона ў на мяжы і . Галоўная (генеральная) кульмінацыя ўтварае сэнсавы цэнтр твора перад прынцыповым завяршэннем формы. У арганізацыі кульмінацыі могуць удзельнічаць усе музычна-выразныя сродкі: гукавышыннасць, гучнасная дынаміка, метрычныя акцэнты, ладавая няўстойлівасць, , аркестроўка і інш. Кульмінацыя музычна-сцэнічнага твора фарміруецца ў адпаведнасці з агульнымі законамі драмы.
Літаратура
Катэгорыя:Тэорыя музыкі