Бо́гуміл Ка́фка (; 14 лютага 1878, Нова Пака, Аўстра-Венгрыя — 24 лістапада 1942, Прага, Пратэктарат Багемія і Маравія) — чэшскі скульптар, прадстаўнік сімвалізму.
Біяграфія Вучыўся ў 1892—1896 гадах у у , у 1896—1898 гадах у Мастацка-прамысловай школе ў Празе, у 1898—1901 гадах у Пражскай акадэміі мастацтваў. Дзякуючы атрыманай стыпендыі ў 1904—1908 гадах жыў і працаваў у Парыжы.
У 1916—1925 гадах выкладаў у Мастацка-прамысловай школе, з 1925 года ў Пражскай акадэміі мастацтваў. Двойчы абіраўся яе рэктарам.
Памёр у Празе ад апендыцыту. Пахаваны на Вышаградскіх могілках.
Творчасць Творчая манера адметная пошукамі прасторавай выразнасці, свабодай кампазіцый, жывапіснай пластычнасцю. Сярод работ: «Руіны жыцця» (1902), «Брукаўшчыкі», «Серна з дзіцянятамі», рэльеф «Пасля купання ў моры» (усе 1905), «Абуджэнне» (1905, 1926), «Зоркі гаснуць» (1906), праекты помнікаў К. Гаўлічаку-Бораўскаму (1924), (1931—1934; устаноўлены ў 1950 у Празе) і інш. Працаваў як партрэтыст і медальер.
Літаратура
Спасылкі
Bohumil Kafka
Катэгорыя:Скульптары Чэхаславакіі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Педагогі Чэхаславакіі Катэгорыя:Пахаваныя на Вышаградскіх могілках Катэгорыя:Сімвалісты Катэгорыя:Памерлі ад перытаніту Катэгорыя:Выкладчыкі Пражскай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выпускнікі Пражскай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшай школы прыкладнога мастацтва (Прага) Катэгорыя:Выкладчыкі Вышэйшай школы прыкладнога мастацтва (Прага)