Сярэдняя агульнаадукацыйная школа — у Беларусі і шэрагу іншых краін установа адукацыі, якая дае агульную (без навучання прафесіі) сярэднюю (10 — 12 класаў) адукацыю. Звычайна ўключае ў сябе 3 ступені навучання: пачатковую (у Беларусі 1 — 4 класы), базавую (5 — 9 кл.) і старэйшую (10 — 11 кл.). Можа быць пачатковай (навучанне толькі ў класах пачатковай ступені), няпоўнай (навучанне да базавай ступені) і поўнай. Па заканчэнні 9 класаў выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыі, па заканчэнні 11 кл. — атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.
У многіх краінах сярэдняй школай называюць базавую ступень (паміж пачатковымі і старэйшымі класамі). Старэйшая ступень ў такіх краінах можа называцца вышэйшай школай (у той час як у Беларусі і шэрагу іншых краін пад вышэйшай школай разумеюць вышэйшыя навучальныя ўстановы). У такім разе сярэдняя школа можа знаходзіцца ў тым жа будынку, што і пачатковая і/ці старэйшая, а можа быць ад іх адлучана, як у Японіі. У некаторых краінах адукацыя, атрыманая ў сярэдняй школе, лічыцца пачатковай. Звычайна наведванне школы абавязковае да базавай альбо старэйшай ступені, але не ўсюды: да прыкладу, у Гаіці абавязкова толькі пачатковае навучанне.
Сярэднія школы ў свеце
Краіна Класы ці ўзрост вучняў Нататкі Аўстралія адсутнічае акрамя Паўночнай тэрыторыі, дзе сярэдняй школай завуцца 7—9 гады навучання Арменія 5—9 класы Беліз 9—12 класы Бенін адсутнічае пасля пачатковай школы дзеці пераходзяць у ніжэйшую старэйшую школуTHE EDUCATIONAL SYSTEM OF BENIN REPUBLIC . Embassy of the United States, Cotonou, Benin Бутан 7—10 класы 7—10 класы ў сярэдніх школах, або 7—8 класы ў ніжэйшых сярэдніх школах і 9—10 класы ў сярэдніх школах Пасля 8, 9 і 10 класа школьнікі здаюць дзяржаўныя іспыты Гаіці 10—13 класы Грузія 10—12 класы ЗША 6—9 ці 7—9 Іарданія 12—16 гадоў Ізраіль 6—9 класы Індыя 1—8 класы вызначае сярэднюю школу як установы пачатковай (1—5 класы) і вышэйшай пачатковай адукацыі (5—8 класы), аднак кожны штат вызначае ўласныя стандарты, і яны могуць адрознівацца ад рашэнняў цэнтральнага кіравання. У некаторых установах сярэднімі школамі завуць тыя школы, дзе вучацца з 5 па 10 клас. Іран 15—17 гадоўStudy in Iran :: Iran Educational System не абавязкова Канада 9—12 класы Рэспубліка Кіпр 12—18 гадоў Кітай 12—17 гадоў Кувейт 10—12 класы Кыргызстан 5—11 класы 5—9 клас — ніжэйшая сярэдняя школа і 10—11 — вышэйшая сярэдняя школа ці тэхнікумKyrgyzstan country profile. Бібліятэка Кангрэса Лаос 6—12 класы 6—9 класы ніжэйшай сярэдняй школы і 10—12 класы вышэйшай сярэдняй школы Ліван 10—12 класы Літва 5—12 класы 5—10 класы завуцца «ніжэйшай сярэдняй школай», а 11—12 — «вышэйшай сярэдняй школай». У вышэйшай сярэдняй школе вучні займаюцца па індывідуальных планах. Мадагаскар 6—9 класы М’янма 10—15 гадоў Новая Зеландыя 9—13 класы Палесціна адсутнічае змяшана з пачатковым Паўночная Карэя 14—16 гадоў북한 교육제도 개혁, 12년제 의무교육 실시 — 데일리투머로우 . Goodnewspress.net (2012-09-25). Retrieved on 2013-07-12. Паўднёвая Карэя 7—9 класы Польшча 7—12 ці 7—13 класы Расія 5—9 класыПастанова Ўрады Расійскай Федэрацыі ад 23 сакавіка 2001 г. № 224 Сінгапур 7—10 Сьера-Леонэ 7—9 класы Танзанія 1—4 класыBasic Education Statistics in Tanzania: 2006-2010, Tanzania Ministry of Education and Vocational Training, June 2010, page iv 8—11 год навучання Украіна 5—9 клас Францыя 6—3 класыLes niveaux et les etablissements d'enseignement 6—9 гады навучання Японія 14—16 гадоў
Катэгорыя:Школьная адукацыя Катэгорыя:Сярэдняя адукацыя