Хендрык Адамсан (; 6 кастрычніка 1891 — 7 сакавіка 1946) — эстонскі паэт і педагог.

Біяграфія Хендрык Адамсан нарадзіўся 6 кастрычніка 1891 года ў сям'і краўца ў падворак Патсі (Pats) у вёсцы Метсакуру (Metsakuru), воласці Kärstna (у наш час вёска Veisjärve, Tarvastu прыход), Вільяндзіскага павета.

З 1911 года працаваў настаўнікам у школе Torma Võtikvere. З 1919 па 1927 год быў загадчыкам пачатковай школы ў эстонскай вёсцы Kärstna. Пасля Адамсан стаў прафесійным пісьменнікам, членам эстонскага Саюза пісьменнікаў.

Хендрык Адамсан некаторы час працаваў настаўнікам у Valgamaal Lõvel (1940) і Kärstnas (1944).

Мову эсперанта Адамсан вывучыў да канца 1929 года і ўжо ў 1930 годзе пачаў пісаць арыгінальныя вершы на гэтай мове. У поўнай жа меры яго талент раскрыўся на эстонскай мове. Яго першыя вершы на эстонскай друкаваліся ў газетах з 1913 года, сваю першую кнігу пра напісаў у 1919 годзеBaldur Ragnarsson. Hendrik Adamson (1891—1946).

Сканаў 7 сакавіка 1946 года, пахаваны на эстонскіх могілках у невялікім горадзе Helme на поўдні Эстоніі. Творы пісьменніка перакладзены на рускую (пёр. Барыс Штэйн), англійскую і італьянскую мовы.

Творчасць

Адамсан пісаў на эстонскай мове, шырока выкарыстоўваючы паўднёва-эстонскія дыялектызмыСергей Довлатов. Поэты Эстонии. Литературное обозрение. . Некаторыя яго вершы напісаны на мове эсперанта.

Перу пісьменніка прыналежаць раманы «Kuldblond neitsi» (Бландзінка) і «Roheline sisalik» («Зялёная яшчарка», Тарту, 1925).Maie Torim and Karl Muru, Pilk Hendrik Adamsoni elule ja luulele — Keel ja Kirjandus 1966, nr. 4, lk. 210—225

Хендрык Адамсан напісаў вершы, улучаючы: Mulgimaa (1919) Inimen (1925) Dekdu Poetoj (1934) Auli novelaro (1934) Aperis samizdata poemaro Hejmlando (1961, 1962) Aperis lia poemaro Vesperkanto cxe la eldonejo de J. Régulo La Laguna, Stafeto : Beletraj kajeroj; (1967) У літаратурнай хрэстаматыі Infera regalo kaj Vesperkanto (1979) Auli, eldonejo Iltis, Saarbrücken (1983)

Літаратура Журнал Звезда. 1975. № 8. С. 211—212. Сергей Довлатов. Статья «Поэты Эстонии. Литературное обозрение». Ojalo, Jaan. Hendrik Adamson — 100. En: Norda Prismo 1/1992, с. 6-8 Ojalo, Jaan. Adamson: Bardo de la hejmloko. En: Esperanto 84-a jaro 1991, n-ro 12 (1032), с. 2 Maie Torim, Karl Muru, «Pilk Hendrik Adamsoni elule ja luulele» — Keel ja Kirjandus 1966, nr. 4, стр. 210—225 Hando Runnel, «Jooksu pealt suudeldud». Ilmamaa, Tartu 1998; 4 artiklit Adamsonist стр. 208—216 и 315—340

Спасылкі Hendrik Adamson

Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты Эстоніі Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Эсперантамоўныя пісьменнікі