Эрнэст Карлавіч Дрэзен (у некаторых крыніцах — Эрнэст Вільгельмhttp://www.uznal.org/book_of_memory.php?bukva=4&name=57&surname=34&repression=2 Книга Памяти. Дрезен Эрнест-Вильгельм Карлович; , Лібава — 27 кастрычніка 1937, Масква) — расійскі і савецкі інтэрлінгвіст і эсперанталог, кіраўнік Саюза эсперантыстаў савецкіх рэспублік.
Унёсак у інтэрлінгвістыку і эсперанталогію Э. К. Дрэзен з'яўляецца аўтарам каля 50 прац па інтэрлінгвістыцы і эсперанталогіі, а таксама прац па гісторыі расійскага і савецкага эсперанта-руху, якія неаднаразова перавыдаваліся ў розных краінах (а некаторыя з іх пасля расстрэлу Э. К. Дрэзена доўгія гады ляжалі ў савецкім «спецхове»).
Найважнейшая яго праца — «За ўсеагульнай мовай. Тры стагоддзі шуканняў» («»). У ёй былі дэталёва разабраны шматлікія праекты міжнароднай мовы, пачынаючы са старажытнасці і да 1930-х гадоў. Вялікую цікавасць для гісторыкаў уяўляюць таксама «Аналітычная гісторыя эсперанта-руху» і «У змаганні за СЭСР. Нататкі пра гісторыю савецкага эсперанта-руху».
Па ініцыятыве Э. К. Дрэзена ў 1936 годзе была створана міжнародная група экспертаў па тэрміналогіі ў рамках Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (у наш час гэта — тэхнічны камітэт ISO/TC 37).
Ажыццяўляў літаратурнае рэдагаванне выдання на эсперанта павесці А. С. Новікава-Прыбоя «Падводнікі» (La Submarinistoj) у 1932 годзе.
Публікацыі
Historio de la mondolingvo, (1931); Analiza Historio de la Esperanto-Movado, (1931); Skizoj pri teorio de Esperanto (1931); Zamenhof - bioideologia studo, SAT, 1929; La Vojo de formiĝo kaj disvastiĝo de la lingvo internacia, SAT, 1929 ''
Літаратура
Спасылкі En batalo por SEU , Ernest Drezen, La Ondo de Esperanto Homo de kontrastoj en kruela epoko, Nikolaj Stepanov, Esperanto (UEA), Nov.1992 Tri renkontigxoj kun N.K.V.D, из «Sennaciulo», Majo 1992. Ernest Drezen kiel historiisto de la Esperanto-movado Antauxparolo de Nikolaj STEPANOV al «E. Drezen: Historiaj studoj». — Jekaterinburg: Sezonoj, 1992. Drezen, Lanti kaj La Nova Epoko, У.Линс в «Sennacieca Revuo», 1987. Za vseobsxcxim jazykom из каталога UEA.
Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Эсперантолагі Катэгорыя:Эсэры Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Члены КПСС