Генадзь Уладзіміравіч Ахрамовіч (, Марохарава, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — , Мінск) — беларускі ваенны і дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 23 лютага 1965 года ў в. Марохарава Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

У 1986 годзе з адзнакай скончыў Кіеўскае вышэйшае ваеннае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1994 годзе — Маскоўскую ваенна-дыпламатычную акадэмію, у 1996 годзе — навучальныя курсы МЗС ФРГ для маладых дыпламатаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У 1986—1995 гадах — служба ва Узброеных Сілах СССР / Рэспублікі Беларусь. У 1995—1997 гадах — трэці сакратар, першы сакратар упраўлення краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы МЗС Рэспублікі Беларусь. У 1997—2000 гадах — першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. У 2000—2003 гадах — саветнік, намеснік начальніка ўпраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2003—2009 гадах — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе (Латвійская Рэспубліка).

У 2009—2015 гадах — пасол па асобых даручэннях МЗС Рэспублікі Беларусь.

З 25 чэрвеня 2015 года па 19 лістапада 2020 годаУказ Президента Республики Беларусь от 19 ноября 2020 г. № 427 «О Г. В. Ахрамовиче» быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы.

Валодаў нямецкай і іспанскай мовамі.

Памёр 14 сакавіка 2021 года ад каранавіруснай інфекцыіУмер бывший посол Беларуси в Азербайджане. У него был COVID-19 .

Быў жанаты, меў дачку Таццяну.

Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме» III ступені, Ордэн Пашаны.

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Консулы Беларусі ў Латвіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Азербайджане Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19