Іль-дэ-ла-Пасесьён () — найбуйнейшы востраў архіпелага Кразэ. Уваходзіць у склад Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый. Плошча — 150 км². На востраве працуе навуковая станцыя, аднак сталага насельніцтва няма.
Геаграфія Іль-дэ-ла-Пасесьён уваходзіць ва ўсходнюю групу астравоў Кразэ. Месціцца на паўднёвым захадзе Індыйскага акіяна ў 17612 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа, сталіцы Францыі. Даўжыня з паўднёвага ўсходу на паўночны захад — 18,21 км. Найбольшая шырыня — 12 км. Востраў з'яўляецца часткай падводнага вулканічнага плато, якое ўзнікла каля 10 млн гадоў таму. Рэльеф гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Маскарын (934 м).
Клімат мяккі вільготны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў перавышае 2500 мм.
Прырода Падобна іншым астравам Кразэ, Іль-дэ-ла-Пасесьён ізаляваны ад іншых частак сушы, што прывяло да адносна нізкай разнастайнасці флоры і фаўны. Значная частка вострава не мае расліннага покрыва. У далінах сустракаюцца забалочаныя лугі. Фаўна прадстаўлена пераважна марскімі птушкамі і ластаногімі. Прырода вострава моцна пацярпела ад трусоў і коз, якіх рассялілі ў XIX ст. для палявання.
У нашы дні Іль-дэ-ла-Пасесьён уваходзіць у склад Нацыянальнага запаведніка Французскіх Паўднёвых тэрыторый.
Гісторыя Адкрыты 24 студзеня 1772 г. французскай экспедыцыяй. На працягу XIX - першай трэці XX стст. з'яўляўся важным месцам здабычы цюленяў і кітоў. У 1923 г. далучаны да ўладанняў Францыі. З 1963 г. на востраве працуе навуковая станцыя.
Спасылкі Crozet Islands - Institut polaire français French Colonies - Crozet Archipelago Crozet Islands - Convention on Biological Diversity
Іль-дэ-Пасесьён Іль-дэ-Пасесьён Іль-дэ-Пасесьён Іль-дэ-Пасесьён