Джон Крыстафер Уэлс (. John C. Wells; , Бутл, Ланкашыр, Англія) — брытанскі лігвіст, фанетыст, выкладчык эсперанта. Ганаровы доктар Універсітэтскага каледжа Лондана.
Біяграфія Яго маці была англічанкай, а бацька паходзіў з Паўднёвай Афрыкі. У Джона Уэлса было двое малодшых братоў. Ва ўзросце 16 гадоў Уэлс вывучыў эсперанта.
Паступіў у Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта, у 1960 годзе атрымаў там ступень бакалаўра, а ў 1964 — магістра. Таксама вучыўся ва Ўніверсітэтскім каледжы Лондана, дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра, а ў 1971 — доктарскую ступень J C Wells - personal history .
Яго найбольш вядомыя публікацыі Accents of English, The Sounds of the IPA, Lingvistikaj Aspektoj de Esperanto, і слоўнік вымаўленняў Longman Pronunciation Dictionary. Ён з'яўляецца аўтарам англійска-эсперантскага слоўніка і вынаходнікам фанетычнага алфавіта ASCII X-SAMPA.
Прэзідэнт Сусветнай эсперанта-асацыяцыі (1985—1995), Міжнароднай фанетычнай асацыяцыі (2003—2007). Да 2006 года працаваў ва Ўніверсітэтскім каледжы Лондана.
Спасылкі John C. Wells's homepage. John C. wells's phonetic blog, Архіў .
Катэгорыя:Мовазнаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Брытанскай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі эсперанта Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта