Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Малая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя Пабудавана ў 1866 годзе з цэглы і бутавага каменю па тыпавому праекту № 2 на 300 чалавекНГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1557, арк. 61..

Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: званіца, бабінец, малітоўная зала, паўкруглая апсіда. У сілуэце дамінуе трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай на шыі ў завяршэнні. У 1864 г. для званіцы з мясцовага касцёла быў канфіскаваны шасціпудовы звон, які быў у свой час ахвяраваны ранейшай царкве, аб чым сведчыць славянскі надпіс на ім «Благоверная раба Божия Улита Иванова Саковая к церкви Св. Дмитрия Мало-Берестовицкой. Афон лето 1579 г.»НГАБ у г. Гродна, ф.97, воп. 1, спр. 53, арк. 1..

Цыбулепадобная галоўка на гранёным барабане ўзведзена над чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму. Архітэктурны эфект дасягаецца спалучэннем атынкаваных элементаў дэкору (руставаныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, кілепадобныя франтоны, вуглавыя лапаткі) на паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен.

Інтэр’ер Абразы «Маці Божая з дзіцем» (18 ст., шата), «Маці Божая з дзіцем» (1707, сярэбраная шата).

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Малая Бераставіца Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1866 год у Беларусі