Камітэ́т дзяржа́ўнай бяспе́кі Белару́скай CCP (КДБ Беларускай ССР) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, які меў статус камітэта. Існаваў у перыяд з 1954 года па 19 верасня 1991 года. З 1954 года па 1977 год насіў назву «Камітэт дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР». Пачынаючы з 1978 года і па 1991 год называўся «Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР» і працаваў у структуры апарату саюзнай КДБ СССР.

Гісторыя КДБ Беларускай ССР

Папярэднікі 20 снежня 1917 г. — утварэнне Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (УНК, ) (кіраўнік — Ф. Э. Дзяржынскі). Стварэнне і станаўленне нацыянальнай спецслужбы на беларускай зямлі ажыццяўлялася ў няпростых умовах. З першых дзён свайго існавання НК абараняла суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, вяла барацьбу з разведвальна-падрыўной дзейнасцю замежных дзяржаў, антысавецкімі змовамі і шматлікімі бандамі, якія складаліся з рэшткаў разгромленых белых армій і крымінальных элементаў.

У 20-я гады мінулага стагоддзя чэкісты прымалі непасрэдны ўдзел у вырашэнні самых складаных народнагаспадарчых і сацыяльных праблем: барацьбе з голадам, разрухай і перабоямі ў працы транспарту, эпідэміяй тыфу, садзейнічалі нарыхтоўках харчавання і паліва, ратавалі беспрытульных і змучаных голадам дзяцей.

1 сакавіка 1922 года пры Цэнтральным Выканаўчым Камітэце БССР (ДПУ БССР) утвараецца ДПУ ()Комитет государственной безопасности Республики Беларусь (кіраўнік — Я. К. Ольскі).

Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны неабходнасць у спецыяльным органе, які меў надзвычайныя правы і паўнамоцтвы, адпала, і НК была скасаваная. Яе пераемнікам стала утворанае 1 сакавіка 1922 г. Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры ЦВК Беларусі, а з 15 ліпеня 1934 г. — НКУС БССР.

Асноўнай задачай гэтых органаў з'яўлялася барацьба са шпіянажам, дыверсіямі і тэрорам.

Іх супрацоўнікі ўжо ў тыя часы ажыццяўлялі складаныя аператыўныя мерапрыемствы супраць замежных падрыўных арганізацый, дзейнічалі высокапрафесійна і вынікова. Падчас адной з такіх аперацый у жніўні 1924 г. быў выведзены з-за мяжы і арыштаваны ў Мінску кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі «Народны саюз абароны радзімы і свабоды» (НСАРіС) Барыс Савінкоў.

Трагічныя падзеі 30-х гадоў ХХ ст. закранулі і органы дзяржбяспекі. Рэпрэсіям падвергнуліся каля 20 тысяч супрацоўнікаў НКУС.

15 ліпеня 1934 г. — стварэнне НКУС БССР на чале з Л. М. Закоўскім.

У перадваенны час, перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенныя гады — шматлікія рэарганізацыі органаў дзяржбяспекі БССР у адпаведнасці са структурай органаў дзяржбяспекі СССР (НКДБ — НКУС — МДБ — МУС).

C 1941 па 1945 гады аператыўнымі групамі НКУС-НКДБ БССР былі выяўленыя і абясшкоджаныя 22 разведвальна-дыверсійныя школы абвера, 36 рэзідэнтур і звыш 6,5 тысяч агентаў нямецкай разведкі. Загінула 360 супрацоўнікаў дзяржбяспекі рэспублікі, 254 атрымалі раненні, 60 чалавек прапалі без вестак. 14 чэкістаў былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.

З'яўленне КДБ Беларускай ССР У сярэдзіне 1950-х гадоў пачаўся новы, супярэчлівы і складаны этап развіцця савецкага грамадства, які патрабаваў рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бяспекі. Перад органамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі былі пастаўлены наступныя задачы: вядзенне разведвальнай работы ў капіталістычных краінах, барацьба з шпіенскай, дыверсійнай, тэрарыстычнай і іншай падрыўной дзейнасцю замежных разведак унутры краіны, барацьба з варожай дзейнасцю антысавецкіх элементаў ўнутры СССР, контрвыведніцкая праца ва Узброеных сілах, арганізацыя шыфравальнай і дэшыфравальнай справы, ахова кіраўнікоў партыі і ўрада.

13 сакавіка 1954 года — рэформа МУС СССР, у ходзе якой быў створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў (СМ) СССР.

19 мая 1954 года — утварэнне КДБ пры СМ БССР на чале з А. І. Перапяліцыным.

Снежань 1978 года — утварэнне самастойнага КДБ СССР і стварэнне адпаведных рэспубліканскіх структур.

Роспуск 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. 25 жніўня 1991 года беларускія заканадаўцы надалі Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона. Пачаўся новы этап развіцця беларускай дзяржавы.

Усе гэта непасрэдна адбілася і на дзейнасці беларускіх органаў дзяржаўнай бяспекі. З перайменаваннем Беларускай ССР у верасні 1991 года ў Рэспубліку Беларусь КДБ БССР быў перайменаваны ў КДБ Рэспублікі Беларусь. Змяніліся функцыі і задачы чэкісцкага апарату. Адной з галоўных яго задач стала абарона канстытуцыйнага ладу і дзяржаўнага суверэнітэту маладой беларускай дзяржавы, яго эканамічных і палітычных інтарэсаў.

Кіраўніцтва КДБ БССР

Старшыня НК БССР Імя Дата прызначэння на пасаду Дата зняцця з пасадыВіктар Іванавіч Яркін (1889-1937)22 студзеня 19181920Аляксандр Іосіфавіч Ротэнберг (1889-19**)19201 чэрвеня 1921

Старшыня ДПУ пры СНК БССР Імя Званне Дата прызначэння на пасаду Дата зняцця з пасадыЯн Калікставіч Ольскі (1898-1937)1 чэрвеня 19211 лютага 1923Станіслаў Францавіч Пінталь (1894-1937) капітан ДБ1 лютага 19231 сакавіка 1924Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь (1889-1937) 7 красавіка 19243 снежня 1925Раман Аляксандравіч Піляр (1894-1937)камісар ДБ 2 рангу 3 снежня 19251 лістапада 1929Рыгор Якаўлевіч Рапапорт (1890-1938) камісар ДБ 3 рангу 1 лістапада 192920 сакавіка 1931Станіслаў Францавіч Рэдэнс (1892-1940)камісар ДБ 1 рангу 1 мая 19311 чэрвеня 1931Герман Пятровіч Матсон (1896-1938) камісар ДБ 1 рангу 27 чэрвеня 1931 4 красавіка 1932Леанід Міхайлавіч Закоўскі (1894-1938)камісар ДБ 1 рангу 10 красавіка 193210 ліпеня 1934

Народны камісар унутраных спраў БССР Імя Званне Дата прызначэння на пасаду Дата зняцця з пасадыЛеанід Міхайлавіч Закоўскі (1894-1938)камісар ДБ 1 рангу 15 ліпеня 193410 снежня 1934Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі (1896-1938) камісар ДБ 2 рангу 10 снежня 193428 лістапада 1936Георгій Андрэевіч Малчанаў (1897-1937) камісар ДБ 2 рангу 28 лістапада 19363 лютага 1937Барыс Давыдавіч Берман (1901-1939) камісар ДБ 3 рангу 4 сакавіка 193722 мая 1938Аляксей Аляксеевіч Наседкін (1897-1940) маёр ДБ22 мая 193817 снежня 1938Лаўрэнцій Фаміч Цанава (1900-1955)старшы маёр ДБ17 снежня 193815 сакавіка 1946камісар ДБ 3 рангугенерал-лейтэнант

Міністр Дзяржаўнай бяспекі БССР Імя Званне Дата прызначэння на пасаду Дата зняцця з пасадыЛаўрэнцій Фаміч Цанава (1900-1955) генерал-лейтэнант15 сакавіка 1946 29 кастрычніка 1951Міхаіл Іванавіч Баскакаў (1905-1968) генерал-маёр6 лютага 195216 сакавіка 1953

Старшыня КДБ пры СМ БССР Імя Званне Дата прызначэння на пасаду Дата зняцця з пасадыАляксандр Іванавіч Перапяліцын (1913-1967)генерал-маёр6 красавіка 1954 31 жніўня 1959Васіль Іванавіч Пятроў (1918-2003)генерал-маёр13 кастрычніка 195910 жніўня 1970генерал-лейтэнантЯкаў Пракопавіч Нікулкін (1913-1983)генерал-маёр23 чэрвеня 19704 жніўня 1980 генерал-лейтэнант

Старшыня КДБ БССР Імя Званне Дата прызначэння на пасаду Дата зняцця з пасадыВеніямін Георгіевіч Балуеў (1927-2006) генерал-маёр4 жніўня 1980 24 лістапада 1990генерал-лейтэнантЭдуард Іванавіч Шыркоўскі (1932-2002) генерал-лейтэнант16 лістапада 1990 верасень 1991

Гл. таксама Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Літаратура Петров. Н. В. Кто руководил органами госбезопасности 1941—1954. Справочник. Москва, Общество «Мемориал», «Звенья», 2010 Энциклопедия секретных служб России. — Москва: АСТ, 2004. Мозохин О.Б. Образование и организация деятельности ВЧК-ОГПУ. М.,2005. Попов В.П. Государственный террор в Советской России. 1923-1953. М.,1994. Хлобустов О. КГБ: страницы истории. М.,2010. Свяжин Д.А. Образование ГПУ-ОГПУ. М.,2010. Катэгорыя:БССР Катэгорыя:Праваахоўныя органы Беларусі Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі