Рамуальд Адамавіч Муклевіч (25 лістапада 1890, мястэчка Супрасль Гродзенскай губерні — 9 лютага 1938) — савецкі ваенны і ваенна-марскі дзеяч, арганізатар абароннай прамысловасці.

Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Супрасль Гродзенскай губерні ў сям'і польскага рабочага-тэкстыльшчыка. У 1906 годзе ўступіў у РСДРП, бальшавік. У 1907 — 1909 гадах сакратар Беластоцкага, а ў 1911 годзе Лодзінскага камітэтаў РСДРП. 1912 годзе прызваны на флот. Веў актыўную рэвалюцыйную працу сярод матросаў. Пасля заканчэння школы матарыст ў Кранштадзе (1915 год) знаходзіўся пры ей унтэр-афіцэрам.

Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, штурму Зімовага палаца. Член Петраградскага Савета і Ваеннай арганізацыі пры ЦК РСДРП.

Падчас Грамадзянскай вайны быў камісарам штаба 16-й арміі, штабу Заходняга фронту. З красавіка 1921 года — член Рэўваенсавета Заходняга фронту. У 1922 — 1925 гадах камісар Ваеннай акадэміі РСЧА. З жніўня 1926 года — начальнік Ваенна-Марскіх Сіл РСЧА, член РВС СССР. Удзельнічаў у распрацоўцы планаў развіцця ВМФ, выданні першага Баявога статута ВМС РСЧА і Карабельнага статута. З 1931 года — інспектар ВМС РСЧА. З 1934 года — начальнік Галоўнага кіравання суднабудаўнічай прамысловасці, з канца 1936 г. — намеснік наркама абароннай прамысловасці. Член ЦВК і УЦВК шэрагу скліканняў.

Арышт і смерць 28 мая 1937 года арыштаваны. Па сведчанні А. М. Тупалева, які змяшчаўся ў 1937 годзе з Муклевічам ў адной камеры ўнутранай турмы НКУС СССР, апошні распавеў яму, што ў выніку прымянення мер фізічнага ўздзеяння абгаварыў сябе і шэраг іншых ні ў чым не вінаватых асоб. 8 лютага 1938 года прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны на наступны дзень на Камунарцы. 26 мая 1956 года рэабілітаваны.

Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга (20.02.1928ПРИКАЗ РЕВОЛЮЦИОННОГО ВОЕННОГО СОВЕТА СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК по личному составу армии № 103. 23 февраля 1928 года. Москва. — М: Центральная Типография НКВМ, 1928. — 1 с. — 400 экз.)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка» Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Польшчы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР