Новакубанск () — горад (з 1966 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Новакубанскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 33,4 тыс. чалавек (2023)https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Bul_MO_2023.xlsx. Заснаваны ў 1867 годзе.
Горад размешчаны ў Перадкаўказзі, на левым беразе ракі Кубань, за 187 км на ўсход ад Краснадара, за 12 км ад Армавіра, недалёка ад мяжы са Стаўрапольскім краем.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Катэгорыя:Гарады Краснадарскага края