Да́від Лі́мберскі (; нар. , Пльзень, ЧССР) — чэшскі футбаліст, абаронца клуба «Іскра» (Домажліцы) і ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Клубная кар’ера Выхаванец пльзенскай «Вікторыі», там жа выступаў большую частку прафесійнай кар’еры — у Гамбрынус Лізе і Другой лізе Чэхіі. Пераможца Другой лігі Чэхіі 2002/03 у складзе гэтага клуба. Аддаваўся ў арэнду ў «Модэну» (Серыя A) і «Тотэнхэм Хотспур» (англійская Прэм’ер-ліга; не гуляў). Сезон 2007/08 правёў у пражскай «Спарце», затым вярнуўся ў родны клуб. У яго складзе стаў уладальнікам Кубка Чэхіі, чатырохразовым чэмпіёнам Чэхіі, двухразовым уладальнікам Суперкубка Чэхіі.
Заставаўся іграком асновы «Вікторыі» да лета 2021 года, калі пакінуў клуб і папоўніў склад «Іскры» з трэцяга дывізіёна.
Міжнародная кар’ера Гуляў за маладзёжныя зборныя Чэхіі, удзельнічаў у моладзевым чэмпіянаце свету 2003 года, дзе забіў 2 гала ў 3 матчах. За дарослую зборную Чэхіі гуляе з 2009 года.
Дасягненні Спарта (Прага) Віцэ-чэмпіён Чэхіі: 2007/08
Вікторыя (Пльзень) Чэмпіён Чэхіі (5): 2010/11, 2012/13, 2014/15, 2015/16, 2017/18 Уладальнік Кубка Чэхіі: 2009/10 Уладальнік Суперкубка Чэхіі (2): 2011, 2015
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Вікторыі» Профіль на сайце Футбольнай асацыяцыі Чэхіі
Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Іскра Домажліцы Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Пльзень Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Модэна