Талерго́ф (, 4 верасня 1914 — 10 мая 1917 г.) — канцэнтрацыйны лагер, створаны ўладамі Аўстра-Венгерскай імперыі ў першыя дні Першай сусветнай вайны. Размяшчаўся ў пясчанай даліне ля падножжа Альпаў, каля Граца, галоўнага горада правінцыі Штырыя. Адзін з першых канцэнтрацыйных лагераў у сусветнай гісторыі XX стагоддзя, першы ў Еўропе.
Сюды былі дэпартаваныя жыхары Галіцыі і Букавіны — русіны, якія сімпатызавалі або магчыма сімпатызавалі Расіі, высланыя з сваіх абласцей па заявах палякаў і украінафілаў. Іншым буйным канцлагерам для русафілаў быў Тэрэзін.
Гісторыя канцлагера Першую партыю галічан і букавінцаў-русафілаў прыгналі ў Талергоф салдаты грацкага палка 4 верасня 1914 года.
Да зімы 1915 года ў Талергофе не было баракаў. Людзі ляжалі на зямлі пад адкрытым небам у дождж і марозTalerhof (англ..
Па сведчанні кангрэсмена ЗША Д. М. Макорміка (), зняволеных збівалі і катавалі.
У афіцыйным рапарце Шлеера ад 9 лістапада 1914 года паведамлялася, што ў Талергофе ў той час знаходзілася 5700 русафілаў. З гэтага ліку каля 1915 чалавек (па іншых дадзеных да 5 тысяч) былі лемкі з 151 вескі на ЛемкаўшчынеBogdan Horbal Talerhof .
Усяго праз Талергоф з 4 верасня 1914 года да 10 мая 1917 года прайшло не менш за 20 тысяч русафільскі настроеных галічан і букавінцаў, толькі ў першыя паўтара года загінула каля 3 тысяч зняволеных. Па дадзеных галіцкага грамадскага дзеяча Дмітрыя Маркава, 3800 чалавек былі пакараныя толькі за першую палову 1915 годаАВПРИ. Ф. 257, Оп. 556, Д. 56, Л. 6..
Лагер быў зачынены ў маі 1917 года па распараджэнні апошняга імператара Аўстра-Венгрыі Карла I. Баракі на месцы лагера прастаялі да 1936 года, калі іх знеслі. Пры гэтым было эксгумавана 1767 трупаў, якія перазахавалі ў агульнай магіле ў блізкай аўстрыйскай весцы Фельдкірхен ().
У цяперашні час былы Талергоф знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорта Грац-Талергоф.
Вядомыя вязні Яраслаў Феафілавіч Качмарчык (1885—1944) — прэзідэнт Рускай народнай рэспублікі лемкаўЛемки (па іншых звестках утрымліваўся ў турме ў Новым Сончы)
Памяць
У 1934 годзе ў Львове на Лычакаўскіх могілках пры ўдзеле Талергофскага камітэта быў усталяваны помнік ахвярам Талергофа.
Крыніцы
Літаратура , .
Талергофскій альманахъ. Пропамятная книга австрійскихъ жестокостей, изуверстствъ и насилий надъ карпато-русскимъ народомъ во время Всемірной войны 1914−1917 гг. . — Львовъ: Изданіе «Талергофскаго Комитета». 1924−1932. — Вып. 1−4. (Все выпуски).
Бузина, Олесь. Концлагерь для неправильных галичан Шимов Ярослав. Габсбургское наследие Западной Украины Талергоф и Терезин: забытый геноцид Памяти жертв кровавого террора … Православные во главе с Архиепископом Августином молились у обелиска погибшим русофилам Галиции… Верховна Рада України. Постанова про 90-річчя трагедії «Талергофу». (укр.) Военные преступления Габсбургской монархии 1914−1917 гг. Галицкая Голгофа. — USA, Trumbull Conn. Издатель Peter S. Hardi Lane. — 1964. — 773 с. Маковський В. Талергоф, спогади і документи. — Львів, 1934.
Спасылкі ;.
Катэгорыя:Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Грац Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Канцэнтрацыйныя лагеры Аўстра-Венгрыі