Міхаіл Сяргеевіч Орда () — беларускі дзяржаўны і прафсаюзны дзеяч, дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 28 верасня 1966 года ў Дзятлава (Гродзенская вобласць).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 годзе слесарам у калгасе «Расія» Дзятлаўскага раёна. З 1984 да 1986 гг. служыў у Савецкай арміі. У 1991 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарны лекар».

Служыў у радах Савецкай арміі.

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Расія» Дзятлаўскага раёна. Быў дырэктарам абласной службы добраахвотнай працы моладзі (штаб студэнцкіх атрадаў).

З 1991 да 1992 гг. быў намеснікам камандзіра абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці. Працаваў дырэктарам абласной службы добраахвотнай працы моладзі (Віцебск, 1992—1994 гг.), прэзідэнтам Рэспубліканскай асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму (1994—1997 гг.). З 1997 да 2001 гг. — другі сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі».

У 1999 г. скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

27 сакавіка 2001 г. вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (вакансію заняў Аляксандар Далжэўскі) у сувязі з пераходам на сталую працу дэпутатам.

У 2000—2004 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання па Лідскай сельскай выбарчай акрузе № 57

25 сакавіка 2003 г. абраны першым сакратаром ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 1 жніўня 2006 сышоў з паста кіраўніка БРСМ.

У 2004—2008 гады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання. Абодва разы — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. У 2008—2012 гадах абраны ў Палату Прадстаўнікоў 4-га склікання.

Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь»http://www.belayarus.by/today/organ/. У 2014 годзе стаў старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2016—2019 гадах быў членам Савета Рэспублікі 6-га склікання. У 2015 і 2020 гг. узначальваў ініцыятыўныя групы кандыдата ў прэзідэнты (Аляксандра Лукашэнкі). У 2020 г. як кіраўнік ініцыятыўнай групы быў заказчыкам агітацыйнай прадукцыі, надрукаванай накладам 4,7 мільёна экзэмпляраў, якая, паводле некаторых аналітыкаў, распаўсюджвалася з парушэннем заканадаўстваhttps://naviny.by/article/20200806/1596719519-v-podderzhku-kandidata-lukashenko-napechatali-pochti-pyat-millionovhttps://belisrael.info/?p=25138.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Нёманскай акругі № 56. Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справахБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Новым старшынёй ФПБ стаў Юрый Сянько.

9 красавіка 2026 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у МанголііУказ Президента Республики Беларусь от 9 апреля 2026 года № 119 «О М. С. Орде».

Крытыка, санкцыі ЕС Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, Міхаіл Орда прымаў удзел у фальсіфікацыі парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, а таксама супрацоўнічаў з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў здзяйсненні палітычных рэпрэсій.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэннях правоў чалавека.

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Сям’я Жанаты, мае сына, дачку.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі» (2022)Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, залатым знакам Усеагульнай канфедэрацыі прафсаюзаў. Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Літаратура Інфармацыя на сайце Палаты Прадстаўнікоў Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси = Who’s who in Belarus / [Уклад.: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заброцкая, Г. Ф. Івуць, Л. Я. Кулажанка, В. А. Трыгубовіч (каардынатар), А. І. Фядута, В. А. Чуйко; Прадм. В. Трыгубовіч]. — Вільня: [б. в.], 2007. — 254, с. — С. 154.

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Члены РГА «Белая Русь» Катэгорыя:Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Беларусі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Манголіі