Графства Бургундыя () — сярэдневяковае графства, затым пфальцграфства, якое ўтварылася ў складзе каралеўства Верхняя Бургундыя і ўключыла тэрыторыі паміж Сонай і горамі Юра. Да XI стагоддзя графства набыло адносную самастойнасць, застаючыся ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. З 1366 года за ім замацавалася назва Франш-Кантэ — «вольнае графства».

Геаграфія Графства размяшчалася на тэрыторыі сучаснай французскай правінцыі Франш-Кантэ. Яно ўключала вобласці Везуль (), Безансон (), Доль (), Лон-ле-Санье (), Пантарлье ().

Гісторыя Узнікненне графства thumb|350px|Бургундскія графствы ў IX стагоддзі

Паводле Вердэнскага дагавора 843 года графствы Верхняй Бургундыі (Партуа, Варэ, Эскуан, Аму, Ажуа), з зямель якіх у будучыні ўтварылася графства Бургундыя, былі ўключаны ў «Сярэдзіннае каралеўства» імператара Лотара I, а пасля яго смерці ў 855 годзе былі адпісаны яго сыну, каралю Латарынгіі Лотару II.

У 858 годзе Эд I, граф Труа, прыняў удзел у паўстанні нейстрыйскай знаці супраць караля Карла Лысага. Але ў наступным годзе паўстанне было здушана, і Эд страціў сваё графства, але знайшоў прытулак у Бургундыі на ўсход ад Соны. Там ён атрымаў большую частку графства Варэ. У 867 годзе Карл Лысы вярнуў яму графства Труа, далучыўшы да яго яшчэ і Ацён.

Пасля смерці караля Лотара II у 870 годзе і падзелу Латарынгіі паміж Карлам Лысым і Людовікам Нямецкім паводле Мерсенскага дагавора, Карл Лысы перадаў Эду ў валоданне графства Партуа і прызнаў за ім частку графства Варэ, а менавіта Безансон. Іншыя ж землі былі ўключаны ў склад дзяржавы Людовіка Нямецкага.

Пасля смерці Эда ў 870 годзе пануючае становішча ў Верхняй Бургундыі перайшло да архграфа Рафруа (пам. у 895 годзе). У 876 годзе графам Варэ стаў сын Эда — Гі (пам. у 882 годзе).

Пасля абвяшчэння каралём Бургундыі Базона ў кастрычніку 879 года верхнебургундскія графствы апынуліся ў складзе Ніжнебургундскага каралеўства, але неўзабаве яны перайшлі ў склад уладанняў караля Карла III Тоўстага. Пасля звяржэння Карла ў 888 годзе графствы Верхняй Бургундыі ўвайшлі ў складзе ўтворанага каралеўства Верхняй Бургундыі.

У 914 годзе графам Варэ і Партуа стаў Гуга Чорны, сын герцага Бургундыі Рычарда Заступніка. Пасля смерці герцага Аквітаніі Гільёма I у 919 годзе ён атрымаў у спадчыну Ліён. Да 921 годзе ён стаў самым магутным графам у гэтым рэгіёне (архграфам). Гэтаму спрыяла тое, што каралём Францыі ў 923 год становіцца яго брат Рауль. У 927 годзе Гуга распаўсюдзіў свой уплыў на графства Макон з прычыны згасання Авернскага дому. Пры гэтым ён абапіраўся на віконта Макона Абры (Альберыка).

Пасля смерці ў 936 годзе брата, караля Рауля, Гуга адмовіўся прызнаць каралём Людовіка IV. Ён адправіўся ў свае бургундскія ўладанні, дзе абапіраўся на сваіх верных васалаў — графа Шалона і Бона Жыльбера, віконта Макона Абры I і яго сына Лета, віконта Дыжона Роберта. У 937 годзе ён адмовіўся прынесці васальную прысягу па сваіх уладаннях каралю Бургундыі Конраду, паколькі той у той час знаходзіўся ў палоне ў караля Германіі Атона I.

У гэтым жа годзе ў Бургундыю ўварваліся венгры, спустошыўшы Безансон. У 938 годзе Гуга быў вымушаны падпарадкавацца каралю Людовіку, у выніку чаго кароль Францыі распаўсюдзіў свой уплыў на Верхнюю Бургундыю, стаўшы сюзерэнам Ліёна і В’ена.

У 941 годзе пад ціскам караля Атона I Гуга быў вымушаны памірыцца з Гуга Вялікім і Гербертам дэ Вермандуа. Але ўжо ў 943 годзе ён ізноў уступіў у канфлікт з Гуга Вялікім і быў вымушаны саступіць таму палову герцагства Бургундыя. А ў 944 годзе ён распаўсюдзіў свой уплыў на В'ен, дзе ў той час кіраваў яго блізкі сваяк Карл-Канстанцін.

Тым часам у графствах узмацніўся ўплыў віконта Макона Абры I (пам. каля 945 года), сына віконта Нарбоны Маеля. Обры I атрымаў Макон дзякуючы жаніцьбе з Таланай, спадчынніцай віконта Ракульфа. З блаславення Гуга Чорнага і караля Бургундыі Конрада ён распаўсюдзіў свой уплыў на тэрыторыю Салена, Пантарлье і Безансона. Яго пляменнік Маёль быў у той час абатам Клюні. Пасля смерці Обры ў 945 годзе яго ўладанні былі падзелены паміж сынамі. Лета II (каля 910—965 гады) стаў графам Макона і Безансона, а яго брат Гумберт атрымаў у спадчыну Сален. Яны абодва прынеслі васальную прысягу Гуга Чорнаму.

Пасля смерці Гуга Чорнага ў 952 года Лета стаў самым магутным феадалам у Верхняй Бургундыі. Жанаты з Ірменгардай, сястрой Жыльбера дэ Вержы, які атрымаў у спадчыну бургундскае герцагства, ён быў яго прыхільнікам.

Пасля смерці Лета ў 965 года ўладанні атрымаў у спадчыну яго сын Абры II (каля 943 — да 982 года). Пра яго кіраванне не вядома практычна нічога. Пасля яго смерці графства перайшло да Ота-Гільёма, які стаў першым графам Бургундыі.

Іўрэйская дынастыя Кіраванне графа Ота-Гільёма Ота-Гільём (каля 958 — 21 верасня 1026 года) быў унукам караля Італіі Берэнгара Фрыульскага з Іўрэйскай дынастыі. Яго бацька Адальберт быў суправіцелем бацькі ў Італіі ў 950—962 гадах. Пасля паланення і ссылкі бацькі ён беспаспяхова спрабаваў змагацца з імператарам Атонам I. У 968 годзе ён перабраўся ў графства Шалон да жонкі Гербергі, дачкі графа Ламберта, дзе і памёр. Пасля яго смерці Герберга выйшла ў другі раз замуж за герцага Бургундыі Эда-Генрыха.

Да 982 года Ота-Гільём ажаніўся з удавой графа Макона Абры II — Эрментрудай (пам. каля 1005), дачкой графа Рэно дэ Русі (пам. 967), дзякуючы чаму стаў графам Макона і Безансона. У 980 годзе яго айчым, герцаг Бургундыі Эд-Генрых, перадаў Ота-Гільёму графства Невер, а ў 982/986 гадах зрабіў сваім намеснікам і графам Бургундыі.

У 995 годзе Ота-Гільём прызначыў сваім намеснікам у Маконе старэйшага сына, Гі (пам. каля 1004 года), а ў 1002 годзе зрабіў яго графам Макона.

У 1002 годзе памёр айчым Ота-Гільёма, герцаг Бургундыі Эд-Генрых, які не пакінуў сыноў. Ота-Гільём абвясціў сябе герцагам, але на герцагства прад'явіў свае правы таксама кароль Францыі Роберт II, стрыечны брат памерлага герцага. У выніку вайны 1002—1005 гадоў Ота-Гільём быў вымушаны адмовіцца ад дамаганняў на герцагства, якое было далучана да Францыі.У 1032 годзе герцагства было вылучана сыну караля Роберта — Роберту I, які стаў родапачынальнікам Бургундскага герцагскага дому. Але за ім былі прызнаны ўладанні і тытул графа Бургундыі. Таксама ён захаваў свае правы на шэраг графстваў, якія ўваходзяць у склад герцагства Бургундыя (Бамон, Фувен, Ашэрэ).

Пасля смерці старэйшага сына Гі I, Ота-Гільём у 1006 годзе перадаў Макон яго сыну і свайму ўнуку Атону II (яго нашчадкі валодалі графствам да 1078 года, пасля чаго яно вярнулася да графаў Бургундыі), а свайму другому сыну Рэно (каля 990—1057 гады) — графствы Амуа, Варэ і Партуа.

Калі кароль Бургундыі Рудольф III, які не меў сыноў, прызнаў сваім спадчыннікам свайго пляменніка, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха II, той запатрабаваў васальнай прысягі ад кіраўнікоў бургундскіх графстваў, што выклікала паўстанне, якое ўзначаліў Ота-Гільём. На працягу 10 гадоў графства Бургундыя адмаўлялася прызнаваць сюзерэнітэт Імперыі.

Кіраванне графа Рэно I 270px|thumb|Бургундскае каралеўства ў 1034 годзе Суцэльнай белай лініяй пазначаны межы сучасных дзяржаў

Пасля смерці Ота-Гільёма ў 1026 годзе спадчынікам графа стаў Рэно I. У 1027 годзе ён уварваўся ў графства Шалон, але патрапіў у палон да графа Шалона і біскупа Асера Гуга дэ Шалона. Вызвалены ён быў толькі дзякуючы ўмяшанню цесця, герцага Нармандыі Роберта II.

У 1032 годзе памёр кароль Бургундыі Рудольф III, які адпісаў каралеўства імператару Конраду II. Гэта смерць выклікала вайну за Бургундскую спадчыну 1032—1034 гадоў, у якой прыняў удзел і Рэно, які падтрымаў прэтэнзіі графа Эда II дэ Блуа. Перамогу ў вайне атрымаў імператар Конрад, які далучыў бургундскае каралеўства да Імперыі. Рэно быў вымушаны бегчы ў Дыжон, а графства Бургундыя апынулася падпарадкавана Конраду.

У 1037 годзе адбылася бітва пры Ганоле (паміж Бар-ле-Дзюк і Вердэнам), у выніку якой армія Эда дэ Блуа была разбіта, а сам ён загінуў. Але Конрад, заняты італьянскімі справамі, не стаў пераследваць сваіх праціўнікаў, прапанаваўшы ім мір. У выніку Рэно прызнаў сябе васалам імператара, атрымаўшы ад яго тытул намесніка (пфальцграфа) Бургундыі, які сталі выкарыстоўваць яго нашчадкі.

У 1039 годзе новы імператар, Генрых III, наблізіў да сябе архібіскупа Безансона Гуга I дэ Сален, які падтрымліваў імператара Конрада ў час вайны. У студзені 1042 года Гуга стаў канцлерам Бургундскага каралеўства, а ў 1043 годзе імператар даў Безансону статус імперскага горада, падпарадкаванага архібіскупу, і такім чынам вывеў яго з падпарадкавання графу Бургундыі.

У 1044 годзе імператар Генрых працягнуў узнагароджваць тых, хто падтрымаў яго бацьку. Ён аддаў графства Манбельяр графу Луі дэ Мусон, што прывяло да новага мецяжу Рэно супраць імператара. Ён паспрабаваў захапіць Манбельяр, але быў разбіты, што вымусіла прызнаць яго незалежнасць Манбельяра ад Бургундыі.

Рэно памёр у 1057 годзе, перажыўшы імператара Генрыха на год. Графства атрымаў у спадчыну яго сын, Гільём I Вялікі.

Кіраванне графа Гільёма I Вялікага і яго сыноў Гільём I Вялікі (каля 1024 — 12 лістапада 1087 года) быў адным з самых значных графаў у гісторыі Бургундыі. Першыя гады яго кіравання прайшлі ў барацьбе з малодшым братам Гі (пам. у 1069 годзе), графам Вернана і Брыёна. Гі пасля смерці герцага Нармандыі Роберта I, прад'яўляў, з прычыны незаконнасці нараджэння Вільгельма, свае правы на нармандскі прастол. Але яго барацьба скончылася няўдачай, пасля чаго Гі выступіў супраць старэйшага брата за Бургундыю. Толькі пасля смерці Гі ў 1069 годзе вайна спынілася.

Умацаванню становішча Гільёма спрыяла маленства імператара Генрыха IV, рэгенткай пры якім была яго маці, Агнеса дэ Пуацье, стрыечная сястра Гільёма. Акрамя таго, у 1066 годзе памёр архібіскуп Безансона Гуга I дэ Сален, які быў прыхільнікам падпарадкавання Бургундыі імперыі.

На Раство 1076 года Гільём I сустракаў у Безансоне адлучанага Папам Рымскім Грыгорыем VII ад царквы імператара Генрых IV, калі той накіроўваўся ў Італію.

У 1078 годзе Гільём атрымаў у кіраванне графства Макон, кіраўнік якога, граф Гі II дэ Макон (пам. у 1109 годзе) пастрыгся манахам у манастыр Клюні.

У 1085 годзе памёр архібіскуп Безансона Гуга II. Гільёму I удалося дамагчыся абрання новым архібіскупам свайго сына Гуга III (каля 1067 — 13 верасня 1101 года), падпарадкаваўшы свайму ўплыву царкоўную ўладу ў графстве. Яшчэ адзін сын, Гі (каля 1064 — 12 снежня 1124 года) — будучы Папа Рымскі Калікст II, стаў архібіскупам В'ена.

Гільём I меў шматлікае нашчадства. Пасля яго смерці графства Бургундыя атрымаў у спадчыну яго другі сын Рэно II (каля 1056—1097 гады)Старэйшы сын Эд памёр яшчэ пры жыцці бацькі бяздзетным.. Графства Макон апынулася ў сумесным валоданні Рэно II і яго малодшага брата Эцьена I Храбрага (каля 1057 — 27 мая 1102 года). А Раймонд (каля 1059 — 24 мая 1107 года) ажаніўся з Уракай, каралевай Кастыліі і Леона з 1109 года, стаўшы родапачынальнікам Бургундскай каралеўскай дынастыі Кастыліі і Леона.

З дачок, Сібіла (каля 1065 — пасля 1103 года) выйшла замуж за герцага Бургундыі Эда I Барэля (каля 1058 — 23 сакавіка 1103 года), Гізела (каля 1070 — пасля 1133 года) — за графа Мар'ена Гумберта II Савойскага (1070 — 14 кастрычніка 1103 года), Ірментруда (каля 1058 — пасля 8 сакавіка 1105 года) — за графа Бар-ле-Дзюка, Манбельяра і Пфірта Цьеры I (1045—1105 гады), а Клеменцыя (каля 1071 — каля 1133 года) спачатку за графа Фландрыі Роберта II (1065 — 5 кастрычніка 1111 года), а пасля яго смерці за графа Лувена Жафруа (Готфрыда) I Барадатага (1060—1139).

Рэно II яшчэ больш павялічыў свае ўладанні, ажаніўшыся з спадчынніцы графства Олтынген.

Рэно II памёр у 1097 годзе ў час 1-га крыжовага паходу, у якім браў удзел разам са сваімі братамі Эцьенам I, які атрымаў у спадчыну тытул графа Бургундыі, і Гуга III, архібіскупам Безансона (таксама памерлі ў Палесціне). Гэта значна саслабіла пазіцыі роду ў Германіі.

Графства ў першай палове XII стагоддзя