Збо́рная Ісландыі па футбо́ле () прадстаўляе Ісландыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1930 года. Кіруецца і кантралюецца Футбольнай асацыяцыяй Ісландыі, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.

18 жніўня 2004 ісландцы здабылі сваю першую перамогу над моцнай «футбольнай» зборнай, адолеўшы ў таварыскім матчы зборную Італіі. На гэтым матчы, які праходзіў у Лаўгардалсвёлуры, прысутнічалі 20204 гледачы (6% ад насельніцтва Ісландыі). 24 красавіка 1996 года ў Таліне падчас таварыскага матчу з Эстоніяй Эйдур Гудзьёнсен замяніў свайго бацьку Арнара. Гэта першы факт удзелу бацькі і сына ў адным міжнародным матчы.

Да чэмпіянату Еўропы 2016 найбольшым поспехам ісландцаў быў выхад у плей-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014. У групавым турніры кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы 2004 зборная Ісландыі з 4 перамогамі пэўны час займала першае месца, аднак у выніку фінішавала трэцяй пасля зборных Германіі і Шатландыі.

На чэмпіянаце Еўропы ісландцы дэбютавалі ў 2016 годзе і адразу дайшлі да чвэрцьфінала, дзе саступілі гаспадарам турніра Францыі з лікам 2:5. Поспех паўночнай зборнай падоўжыўся ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2018, дзе Ісландыя здолела заняць першае месца ў групе (з Харватыяй, Украінай і Турцыяй) і ўпершыню ў гісторыі выйшла ў фінальны этап сусветнага першынства.

Футбалісты

Цяперашні склад

Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.

Статыстыка прыведзена станам на 7 чэрвеня 2018 года пасля матчу супраць Ганы.

ФутбалістДата нараджэнняМатчыГалыКлуб 1 БрХанес Тоўр Хальдаўрсан 49 0 Ранерс 12 БрФрэдэрык Шрам 4 0 Раскіле 13 БрРунар Рунарсан 3 0 Норшэлан 2 АбБіркір Мар Севарсан 79 1 Валюр 3 АбСамуэль Фрыд’ёўнсан 4 0 Валерэнга 5 АбСверыр Інгасан 20 3 Растоў 6 АбРагнар Сігурдсан 77 3 Растоў 14 АбКары Арнасан 67 5 Вікінгур 15 АбХольмар Эёльфсан 10 1 Леўскі 18 АбХёрдур Б’ёгвін Магнусан 16 2 Брысталь Сіці 23 АбАры Фрэйр Скуласан 56 0 Локерэн 7 ПАЁхан Берг Гудмундсан 67 7 Бернлі 8 ПАБіркір Б’ярнасан 67 9 Астан Віла 10 ПАГільфі Тоўр Сігурдсан 57 19 Эвертан 16 ПААлафур Скуласан 36 1 Фюлкір 17 ПААран Эйнар Гунарсан (капітан) 77 2 Кардыф Сіці 19 ПАРурык Гісласан 47 3 Зандгаўзен 20 ПАЭміль Хадльврэдсан 64 1 Удзінезэ 21 ПААрнар Інгві Траўстасан 19 5 Мальмё 4 НапАльберт Гюдмюндсан 5 3 ПСВ Эйндхавен 9 НапБ’ёрн Бергман Сігурдарсан 12 1 Растоў 11 НапАльврэд Фінбагасан 47 13 Аўгсбург 22 НапЁн Дадзі Бёдварсан 38 2 Рэдынг

Выступы на турнірах

Чэмпіянат свету

Чэмпіянат светуНайлепшы бамбардзір (галы)Галоўны трэнерКваліфікацыяГодСтадыя 1930 Не з'яўлялася чальцом ФІФА 1934 Не з'яўлялася чальцом ФІФА 1938 Не з'яўлялася чальцом ФІФА 1950 Не прымала ўдзел 1954 Не прымала ўдзелЗборная была гатовая прымаць удзел у кваліфікацыю да чэмпіянату, але не атрымала дазволу ад ФІФА. 1958 Не прайшла кваліфікацыю4004626 1962 Не прымала ўдзел 1966 Не прымала ўдзел 1970 Не прымала ўдзел 1974 Не прайшла кваліфікацыю6006229 1978 Не прайшла кваліфікацыю6105212 1982 Не прайшла кваліфікацыю82241021 1986 Не прайшла кваліфікацыю6105410 1990 Не прайшла кваліфікацыю8143611 1994 Не прайшла кваліфікацыю832376 1998 Не прайшла кваліфікацыю102351116 2002 Не прайшла кваліфікацыю104151420 2006 Не прайшла кваліфікацыю101181427 2010 Не прайшла кваліфікацыю8125713 2014 Не прайшла кваліфікацыю125341717 2018Групавы раўнд (топ-32)28-е / 32301225Гільфі Тоўр СігурдсанАльврэд Фінбагасан Хеймір Хадльгрымсан10712167 2022 2026 УсягоТоп-32 (1)1/21301225106281959116215

Крыніцы

Спасылкі

Футбольная асацыяцыя Ісландыі Архіў вынікаў RSSSF Архіў ігракоў RSSSF