Карл Мікаэль Лустыг (; нар. , , Швецыя) — шведскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2008—2021).
Клубная кар’ера Раннія гады Сваю футбольную кар’еру Лустыг пачынаў у шведскім клубе «Сандакернс СК», які выступаў у ніжэйшых дывізіёнах краіны. У 2004 годзе ён перайшоў у каманду «Умеа», з якой у сезоне 2005 дасягнуў першага месца ў трэцім дывізіёне Швецыі, што дало права выступаць у наступным сезоне ў Суперэтане.
«Сундсваль» У жніўні 2005 года Лустыг падпісаў кантракт з клубам «Сундсваль». Да заканчэння сезона 2005 ён паспеў правесці толькі 8 сустрэч у Альсвенскане, у якіх ён 2 разы адзначыўся забітым мячом. Гэта не выратавала яго новы клуб ад перадапошняга месца ў чэмпіянаце Швецыі, таму «Сундсваль» вылецеў у другі па сіле дывізіён. У наступным сезоне 2006 Лустыг канчаткова замацаваўся ў аснове каманды, правёўшы 28 матчы і забіўшы 3 галы. У 2007 годзе ён разам з камандай фінішаваў на трэцім месцы ў Суперэтане, што азначала вяртанне каманды ў Альсвенскан.
«Русенбарг» У ліпені 2008 года Лустыг перайшоў у нарвежскі клуб «Русенбарг». Сума пераходу склала 8 млн шведскіх крон«Lustig avslutning för Mikael». aftonbladet.se, кантракт быў падпісаны на тры з паловай гады. Пачынаючы з 2009 года, шведскі футбаліст з’яўляўся іграком асноўнага складу. У 2009 і 2010 гадах ён разам з камандай станавіўся чэмпіёнам Нарвегіі. Сваёй гульнёй ён прыцягнуў увагу адразу некалькіх еўрапейскіх клубаў: у прыватнасці, цікавасць да яго праяўлялі англійскі «Вест Хэм Юнайтэд»West Ham jagar Mikael Lustig . nyheter24.se, італьянскія «Мілан» і «Лечэ».
«Сэлтык» 1 студзеня 2012 года Мікаэль Лустыг на правах свабоднага агента далучыўся да шатландскага «Сэлтыка»Celtic agree pre-contract deal with Mikael Lustig. BBC Sport. У складзе каманды восем разоў запар стаў чэмпіёнам Шатландыі.
«Гент» У ліпені 2019 года перайшоў у бельгійскі «Гент».
АІК У жніўні 2020 года вярнуўся ў Швецыю, стаўшы іграком АІКа. Па заканчэнні сезона 2022 завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера У студзені 2008 года трэнер галоўнай зборнай краіны Ларс Лагербек уключыў абаронцу ў склад каманды на таварыскія гульні. 19 студзеня Мікаэль дэбютаваў у зборнай Швецыі, выйшаўшы на поле ў сустрэчы супраць зборнай ЗША, у якой шведы атрымалі паражэнне з лікам 0:2.
Дасягненні «Русенбарг» Чэмпіён Нарвегіі (2): 2009, 2010
«Сэлтык» Чэмпіён Шатландыі (8): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 Уладальнік Кубка Шатландыі (4): 2013, 2017, 2018, 2019 Уладальнік Кубка лігі Шатландыі (4): 2015, 2017, 2018, 2019
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Швецыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Умеа Катэгорыя:Ігракі ФК Сундсваль Катэгорыя:Ігракі ФК Русенбарг Катэгорыя:Ігракі ФК Сэлтык Катэгорыя:Ігракі ФК Гент Катэгорыя:Ігракі ФК АІК