А́ндрэас І́саксан (; нар. , Трэлебарг, Швецыя) — шведскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2002—2016).

Кар’ера

Раннія гады Ісаксан пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе ў клубе «Трэлебарг». У 1999 годзе перспектыўнага маладога брамніка купіў італьянскі «Ювентус», але Ісаксан гэтак і не згуляў ніводнага матчу за першую каманду турынскага клуба.

У 2001 годзе ён вярнуўся ў Швецыю, у клуб «Юргордэн» і выйграў з ім чэмпіянаты краіны 2002 і 2003 гадоў, а таксама Кубак Швецыі 2003. У гэты ж час ён стаў іграком зборнай Швецыі, дублёрам Магнуса Хедмана.

«Рэн» Пасля чэмпіянату Еўропы 2004 Ісаксан перайшоў у французскі «Рэн», у якім гуляў разам з партнёрам па зборнай Кімам Чэльстрэмам.

«Манчэстэр Сіці» 15 жніўня 2006 года Ісаксан за 2 мільёны фунтаў перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці». Са сваім ростам 199 см ён стаў самым высокім футбалістам англійскай Прэм’ер-лігі. З-за траўм ён згуляў свой першы матч за «гараджан» толькі 9 снежня 2006 года, другі матч — 14 сакавіка 2007 года, але пасля гэтага выхадзіў на поле ва ўсіх астатніх матчах сезону. Пачатак сезону 2007/08 Ісаксан таксама прапусціў з-за траўм, а потым правёў некалькі няўпэўненых матчаў і страціў месца ў складзе, саступіўшы яго маладому Джо Харту.

ПСВ Эйндхавен 2 ліпеня 2008 года Ісаксан падпісаў з нідэрландскім клубам ПСВ кантракт да 2012 года. Пераход шведа адбыўся пасля таго, як эйндхавенцы прадалі свайго галкіпера Эўрэліу Гоміса ў «Тотэнхэм Хотспур». Першы матч за ПСВ ён правёў 23 жніўня супраць клуба «Феенорд».

«Касымпаша» 9 ліпеня 2012 года было пацверджана, што Андрэас пакінуў ПСВ, каб далучыцца да турэцкага клуба «Касымпаша» ў якасці свабоднага агента«Isaksson joins Kasimpasa» . ESPN..

Познія гады У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Юргордэн», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. Па заканчэнні сезону 2018 абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера Свой першы матч за зборную Швецыі Ісаксан згуляў у сакавіку 2002 года. Траўма Хедмана дазволіла Ісаксану заняць сталае месца ў браме нацыянальнай каманды, у якой ён згуляў усе акрамя аднаго матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2004 і ўсе матчы фінальнага турніру. Ён заставаўся асноўным брамнікам зборнай і на чэмпіянаце свету 2006, дзе згуляў 3 матчы.

Пасля няўдалага чэмпіянату Еўропы 2016, дзе Швецыя на здолела выйсці з групы, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

Дасягненні «Юргордэн» Чэмпіён Швецыі (2): 2002, 2003 Уладальнік Кубка Швецыі (2): 2002, 2018

ПСВ Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2012 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Швецыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Юргордэн Катэгорыя:Ігракі ФК Касымпаша Катэгорыя:Ігракі ФК ПСВ Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Рэн Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Трэлебарг