Язэп Башко (; ; , в. Кастырэ Яшмуйжскай воласці Дынабургскага павета Віцебскай губерніLVVA. 7085.3.84, л. 70., цяпер Рушонская воласць Рыебіньскага краю Латвіі — ) — расійскі, савецкі і латвійскі ваенны дзеяч латгальскага паходжання. Лётчык. Палкоўнік РІА і генерал латвійскай арміі. Камандзір бамбардзіроўшчыка ЭПК (эскадры паветраных караблёў) «Ілля Мурамец-Кіеўскі». Камандзір «Чырвонай ЭПК». Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі ЛатвііLatvijas Kara aviācijas vēsture no 1919. gada līdz 1940.gadam . Запісаны ў Залатую кнігу лепшых лётчыкаў. Аўтар першых кніг па авіяцыі на латышскай мове.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і латгальскіх сялян-каталікоў, паводле перапісу 1897 года дома размаўлялі па-латышскуLVVA. 2706.1.87, л. 324 адв. — 325..

Скончыў Мікалаеўскае інжынернае вучылішча і Афіцэрскую паветраплавальную школу. У кастрычніку 1914 года быў накіраваны ў ЭПК «Ілля Мурамец», дзе служыў ад памочніка камандзіра карабля да камандзіра баявога атрада. За час службы ў РІА атрымаў званне палкоўніка.

З 1916 г. штабс-капітан Я. С. Башко камандуе 3-м баявым атрадам Эскадры «Мурамцаў» на Заходнім фронце ў складзе 4 «ІМ» з прыдадзенай супрацьпаветранай артылерыйскай батарэяй і самалётамі прыкрыцця С-16. Месцам базіравання было выбрана Станькава (маёнтак графа Чапскага) ля МенскаЗ. Вайцэховіч. Гістарычны альбом «Лётніцтва», 2009. (цяпер, часткова, тэрыторыя 977-й артылерыйскай базы ўзбраення УС РБ). У студзені 1917 г., кіруючы паветраным караблём «Ілля Мурамец» устанавіў сусветны рэкорд, падняўшыся на вышыню 5200 метраў.http://retroplan.ru/encyclopaedia.html?sobi2Task=sobi2Details&sobi2Id=317 Пад’ём быў спынены з-за вострага кіслароднага галадання экіпажа.

У студзені 1918 г. агульным сходам чыноў быў абраны начальнікам баявога атрада «ІМ». У выніку адступлення бальшавіцкіх войск Я. С. Башко 21.02.1918 на ІМ-«Кіеўскі» паспрабаваў пераляцець, але праз адмову авіяцыйнай тэхнікі здзейсніў пасадку ля Бабруйска і застаўся ў корпусе Доўбар-Мусніцкага ў Бабруйску ў складзе польскага авіяцыйнага аддзела, якім камандаваў Пётр Абакановіч. У выніку нямецкага ўльтыматыму па раззбраенні польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага 23.05.1918 на ІМ-«Кіеўскі» здзейсніў няўдалы пералёт у Мурманск, аварыйна сеўшы ў Смаленскай губерні, дзе быў арыштаваны ЧК, але праз месяц вызвалены. Служыў у савецкай авіяцыі, камандзір «Чырвонай ЭПК».

У 1921 г. вярнуўся ў Латвію, служыў у латвійскай авіяцыі, узначаліўшы яе рэфармаванне і развіццё. У 1925 г. у складзе латышскай дэлегацыі ў Літве сустракаўся з камандуючым вайсковай авіяцыяй Літвы В. В. Краўцэвічамhttp://wap.aviaww1.forum24.ru/?1-15-0-00000013-000-0-0 — таксама беларусам па паходжанні. З 1938 г. — Начальнік усёй авіяцыі Латвіі (у тым ліку і цывільнай). 10.05.1940 стаў генералам. Пасля прыходу савецкіх войскаў звольнены са службы ў гэтым жа годзе «па хваробе».

У час акупацыі адмовіўся ад супрацоўніцтва з немцамі і з’ехаў у сваю вёску Кастырэ. У 1943 годзе з-за шматлікіх раненняў і траўмаў, атрыманых у авіяцыйных аварыях, часткова страціў зрок. Памёр 31.05.1946. Пахаваны на могілках Kiriki.

Па ўспамінах нявесткі, Валянціны Башко,Фильм ОНТ «Первая мировая. Авиаторы» Я. С. Башко «часта прыгадваў беларускія мясціны, над якімі лятаў. Часта скідваў над хутарамі ласункі беларускім дзецям». Размаўляў з латгальскім акцэнтам. Меў за талісман зашмальцаваную лётную куртку і сабаку Лізу, якую заўсёды браў у палёт.

Узнагароды У Расійскай Імператарскай Арміі: Ордэн Святога Станіслава 3-й ступені (21.10.1913), Ордэн Святой Ганны 3-й ступені (05.06.1914), Ордэн Святой Ганны 4-й ступені з надпісам «За адвагу» (10.06.1915), Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені з мячамі (10.06.1915), Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам ((18.06.1915), Ордэн Святога Георгія 4-й ступені (08.07.1915), Ордэн Святой Ганны 2-й ступені з мячамі (28.11.1915), Ордэн Святой Ганны 4-й ступені з надпісам «За адвагу» (26.01.1917), Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі і бантам (05.10.1917); Георгіеўская зброя (26.04.1917). У Латвійскай арміі: Ордэн Трох зорак 3-й ст. (1929), Ордэн Белага льва 3-й ст. (1933), Ордэн Арлінага крыжа 3-й ст. (1933), Ордэн Белай ружы Фінляндыі 3-й ст. (1933), крыж Ватыкана «Benemerenti» 2-й ст. (1933), Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ст., Крыж Заслугаў айзсаргаў (1935), Ордэн Віестура 2-й ст. (1939)

Публікацыі Я. С. Башко — аўтар мемуараў пра 1-ю сусветную вайну, якія былі выдадзены ў Латвіі ў 1939 годзе пад назвай «Над зямлёй ворага».

Друкаваўся ў выданнях «Latvijas Kareivis», «Spārnotā Latvija», «Aizsargs», а таксама: «Aviācijas taktika» «Aviācijas darbība piemēros» «Latviešu konversācijas vārdnīca» (раздзел авіяцыі) «Ātruma grafika»

Літаратура Дольников М. Л., Дольникова М. Л. Икары российского неба. — Ногинск, 2005. — 251 с. Э. Брувеліс. Гісторыя авіяцыі Латвіі Інга Абеле. Гістарычны раман «Плецены манах» Briedis, Emils Latviesa Stasts Bruvelis, Edvins Latvijas Aviacijas Vesture Krastins, Karlis in Daugavas Vanagu Menesraksts, 1990, No.5  Latvijas Kareivis May 30, 1931 Latvijas Kareivis June 2, 1931 Prieditis, Erichs Eriks Latvijas Kara Flote Вайцэховіч З. Гістарычны альбом. Лётніцтва. Ч.2. — Мн.: УП «Камет», 2009.

Спасылкі БАШКО Иосиф Станиславович — біяграфія на Retroplan.ru Біяграфія Біяграфія Ģenerālis no Latgales Офицеры РИА http://www.mil.lv/lv/Vienibas/Aviacijas_baze/Par%20Mums/Vesture.aspx

Катэгорыя:Лётчыкі Катэгорыя:Беларускія лётчыкі