Джэймс Філіп Мілнер (; нар. , Лідс, Англія) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Англіі. Раней выступаў за «Лідс Юнайтэд», «Суіндан Таўн», «Ньюкасл Юнайтэд», «Астан Вілу», «Манчэстэр Сіці» і «Ліверпул». Галоўным чынам ён атакоўны ігрок, але з’яўляецца ўніверсалам і можа гуляць на абодвух флангах, у цэнтры паўабароны і ў апорнай зоне, калі гэта патрэбна.

Мілнер дэбютаваў у першай камандзе ў 2002 годзе, ва ўзросце 16 гадоў, і атрымаў слыннасць як наймалодшы ігрок, які выйграў матч у Прэм’ер-лізе. Таксама ён правёў рэкордную колькасць матчаў за маладзёжную зборную Англіі. Ён дэбютаваў у галоўнай зборнай у жніўні 2009 года ў матчы супраць Нідэрландаў, а таксама гуляў на чэмпіянаце свету 2010 года.

Кар’ера Раннія гады Да таго, як трапіць у стан бірмінгемскай каманды, гуляў за клубы «Лідс Юнайтэд», «Суіндан Таўн» і «Ньюкасл Юнайтэд». У дзяцінстве Джэймс гуляў за каманду сваёй школы, а потым за аматарскія клубы Радэна і Хорсфарта. У 1996 годзе маладым хлапцом прымыкае да юнацкай акадэміі «Лідс Юнайтэд», клуба, за які хварэў з малых часоў. У 2002 дэбютуе ў англійскай Прэм’ер-Лізе ва ўзросце 16 гадоў, выйшаўшы на замену падчас гульні з «Вест Хэмам Юнайтэд».

У наступным годзе Джэймс быў адпраўлены ў арэнду ў «Суіндан Таўн», каб набрацца вопыту выступлення за першую каманду. Наступным клубам футбаліста быў «Ньюкасл Юнайтэд», за які Мілнер правёў каля 100 матчаў. Але пасля вылету каманды з Прэм’ер-Лігі неўзабаве апынуўся ў «Астан Віле», за якую ўжо гуляў падчас сезона 2005/2006 гадоў, знаходзячыся ў арэндзе.

«Манчэстэр Сіці» 17 жніўня 2010 года «Астан Віла» пагадзілася на здзелку з «Манчэстэр Сіці» наконт продажу Мілнера ў залежнасці ад вынікаў медыцынскага абследавання. Дагавор, як паведамлялася, каштаваў «Сіці» каля 24 млн фунтаў стэрлінгаўJames Milner completes his transfer to Manchester City. BBC Sport., у тым ліку з абменам іграка Стывенам Айрлендам, які быў ацэнены ў 8 млн фунтаў стэрлінгаўManchester City agree deal to sign James Milner from Aston Villa. Guardian. Мілнер дэбютаваў у складзе «Манчэстэр Сіці» 23 жніўня 2010 года ў пераможным для яго каманды матчы супраць «Ліверпула» (3:0), дзе ён аднойчы асіставаў свайму былому аднаклубніку па «Астан Віле» Гарэту БарыMan City 3 – 0 Liverpool. BBC Sport..

«Ліверпул» У чэрвені 2015 года ў якасці свабоднага агента стаў іграком «Ліверпула». У маі 2023 года клуб абвясціў, што паўабаронца пакіне каманду па заканчэнні сезона ў якасці свабоднага агента.

У чэрвені 2023 года падпісаў аднагадовы кантракт з клубам «Брайтан энд Хоўв Альбіён».

Міжнародная кар’ера Пачынаючы з 16 гадоў Джэймс стала вызываецца ў склад зборных Англіі розных узростаў. Мае рэкорд па выступленнях за зборную Англіі U-21, адгуляўшы за гэтую каманду 46 гульняў. Дэбютаваў за нацыянальную каманду ў жніўні 2009 года падчас матча супраць зборнай Нідэрландаў.

Дасягненні «Манчэстэр Сіці»: Чэмпіён Англіі (2): 2012, 2014 Уладальнік Кубка Англіі: 2011 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2014 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2012

«Ліверпул» Чэмпіён Англіі: 2020 Уладальнік Кубка Англіі: 2022 Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі: 2022 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2022 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2019 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2019

Крыніцы

Спасылкі

Профіль футбаліста на сайце Thefa.com Профіль футбаліста на сайце Worldfootball.net Профіль футбаліста на сайце Football-lineups.com Профіль футбаліста на сайце Astonvilla.ru

Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лідс Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Суіндан Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Астан Віла Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён