Джэймі Рычард Вардзі (; нар. , , Англія) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Лестэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Англіі.
Клубная кар’ера Ніжэйшыя дывізіёны Джэймі пачынаў сваю кар’еру ў акадэміі клуба «Шэфілд Уэнсдэй». З самага дзяцінства гуляў у атацы. У шаснаццацігадовым узросце быў адлічаны з акадэміі з-за нізкага ростуХУЛИГАН ИЗ ВОСЬМОГО ДИВИЗИОНА. КТО УНИЗИЛ "МАНЧЕСТЕР ЮНАЙТЕД"?. Правёўшы адзін год без футбола, Джэймі вырашыў аднавіць кар’еру і стаў футбалістам юнацкай каманды клуба восьмага англійскага дывізіёна «Стоксбрыдж Парк Стылс».
На працягу трох першых сезонаў малады ігрок выступаў за юнацкую і рэзервовую каманды гэтага клуба. У дваццацігадовым узросце ён дэбютаваў за першую каманду «Стоксбрыджа» і на працягу трох сезонаў быў лідарам атацы гэтага сціплага клуба. Затым на яго звярнулі ўвагу скаўты клуба «Галіфакс Таўн», куды ён у выніку і перабраўся. За гэты клуб Джэймі правёў толькі адзін сезон, затое ён быў досыць прадуктыўнымWatch: Vardy backs FC Halifax Town in the FA Trophy Final. The Yorkshire Post., больш сур'ёзны «Флітвуд Таўн» з Нацыянальнай Канферэнцыі звярнуў сваю ўвагу на нападніка. У складзе сваёй новай каманды Джэймі таксама правёў толькі адзін, але вельмі ўражальны сезон, унёсшы значны ўклад у павышэнні сваёй каманды ў класе — выхадзе ў Другую лігу.
«Лестэр Сіці»
Міжнародная кар’ера Свой першы выклік у нацыянальную каманду Джэймі атрымаў 21 мая 2015 года на матчы з ірландцамі і славенцамі. Яго дэбют у складзе зборнай Англіі адбыўся 7 чэрвеня 2016 года ў матчы супраць зборнай ІрландыіR. of Ireland 0-0 England (7 June 2015). BBC Sport.. 26 сакавіка 2016 года забіў свой першы гол у складзе зборнай Англіі ў матчы супраць зборнай ГерманііТоварищеский матч. Камбэк англичан в Берлине. football.kulichki.net., другі гол за зборную ён забіў у матчы супраць зборнай Нідэрландаў.
Стыль гульні Адна з самых галоўных якасцей футбаліста — высокая скорасць, якая дапамагае яму хутка дзейнічаць падчас контратак сваёй каманды і з дапамогай высокага ўзроўню галявога нюху і дакладна пастаўленага ўдару завяршаць іх паражэннем брамы саперніка. Нападнік таксама адрозніваецца уменнем упэўнена кантраляваць мяч як на звычайнай, так і на высокай скарасцяхJamie Vardy ●Ultimate skills and goals show● 2016 HD. youtube.com..
Дасягненні Камандныя Флітвуд Таўн Чэмпіён Нацыянальнай Канферэнцыі: 2011/12
Лестэр Сіці Чэмпіён Англіі: 2015/16 Уладальнік Кубка Англіі: 2020/21 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2021 Чэмпіён Футбольнай лігі Англіі: 2013/14, 2023/24
Асабістыя Ігрок сезону англійскай Прэм'ер-лігі: 2015/16 Футбаліст года ў Англіі па версіі АФЖ: 2015/16 Ігрок месяца англійскай Прэм'ер-лігі (2): кастрычнік 2015, лістапад 2015 Найлепшы бамбардзір Нацыянальнай Канферэнцыі: 2011/12 Член «каманды года» па версіі ПФА: 2016
Рэкорды Рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса па колькасці галоў, забітых у некалькіх матчах англійскай Прэм'ер-лігі запар (11).
Крыніцы
Спасылкі
Профіль іграка ў рэйтынгу бамбардзіраў Topforward
Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лестэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Флітвуд Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Галіфакс Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Стоксбрыдж Парк Стылс