Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Свіслач Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.

Гісторыя Пабудавана ў XIX стагоддзі з цэглы як касцёл. Была пашкоджана пад час Другой сусветнай вайны. Адноўлена ў 1997 годзе.

Архітэктура Помнік архітэктуры неарэнесансу з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-східьным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай і расчлянёным слыхавымі вокнамі. Да фасада далучана чатырох’ярусная (васьмярык на 3 чацверыках) шатровая званіца, з тылу — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы і двухсхільнае пакрыццё апсіды завершаны макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

Званіца Збоку ад храма пастаўлена двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца (Званіца знішчана ў 2010 годзе).

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

http://hram.by/churches/view/1007

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Свіслач (Гродзенскі раён) Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Колішнія касцёлы Гродзенскай вобласці