«Steam» (МПА: ) — сэрвіс лічбавага распаўсюджвання камп’ютарных гульняў і праграм, які належыць кампаніі «Valve», вядомаму распрацоўшчыку камп’ютарных гульняў. «Steam» выконвае функцыі службы актывацыі, загрузкі праз Інтэрнэт, аўтаматычных абнаўленняў і навін для гульняў як самой «Valve», так і іншых распрацоўшчыкаў па дамове з «Valve», такіх як «Epic Games», THQ, «2K Games», «Activision», «Capcom», «Codemasters», «Eidos Interactive», «1С», «GSC Game World», «id Software», «SEGA», «Atari», «Rockstar Games», «Telltale Games», «Ubisoft», «Bethesda Softworks», «Paradox Interactive» і многіх іншых фірмаў, якія аформілі кантракт на дыстрыбуцыю.

Па стане на восень 2015 года праз «Steam» распаўсюджваецца каля гульняў для аперацыйнай сістэмы «Microsoft Windows», звыш гульняў для «macOS» і звыш гульняў для «Linux», на якія дзейнічаюць штодзенныя і «сяродтыднёвыя» зніжкі, а таксама зніжкі на выхадныя дні. Колькасць актыўных уліковых запісаў «Steam» перавышае 125 мільенаў. Поўны спіс выдаўцоў і распрацоўшчыкаў, якія супрацоўнічаюць з сэрвісам, размешчаны ў адкрытым доступе на сайце «Steam».

Першапачаткова распаўсюджваліся толькі гульні, трэйлеры і мадыфікацыі да іх, аднак у «Valve» некалькі разоў заяўлялі, што ў далейшым плануюць пашырыць спецыялізацыю сэрвісу, пачаўшы распаўсюд праз яго музыкі і паўнаметражных фільмаў.

Гісторыя Сэрвіс прыйшоў на змену ранейшай сістэме WON, якая была больш вузкаспэцыялізаваным сэрвісам і не з’яўлялася сістэмай распаўсюду даных праз Інтэрнэт (лічбавай дыстрыбуцыі). Гісторыя Steam пачалася ў 1999 годзе з поспехам «Team Fortress Classic» і «Counter-Strike». Яшчэ да выхаду фінальных версій гэтыя гульні сталі аднымі з самых папулярных шматкарыстальніцкіх гульняў. У той час папулярнасць гульняў дасягала максімум 2-3 тысяч актыўных гульцоў. Колькасць гульцоў TFC і CS праз пару гадоў узрасла ў некалькі разоў. У выніку Valve прыступіла да перагляду традыцыйных метадаў арганізацыі анлайн-гульняў. Неабходна было вырашыць праблемы на фоне далейшага росту колькасці гульцоў. У асноўным гэта тычылася аўтаматычнага абнаўлення, удасканалення антычыт-сістэмы.

Steam упершыню быў прадстаўлены на Game Developers Conference 22 сакавіка 2002 года. Версія Steam 1.0 стала даступная падчас бэта-тэсціравання Counter-Strike 1.4. Усталяванне Steam было абавязкова для бэта-тэсціроўшчыкаў CS 1.4, але з’яўлялася толькі дадатковым кампанентам для фінальнай версіі.

Далейшая распрацоўка У Steam 2.0 быў крыху зменены інтэрфейс карыстальніка і інтэграваная сістэма імгненнага абмену паведамленнямі з сябрамі. У канцы 2003 года Valve абвясціла аб сваіх планах закрыцця WON і абавязковым усталяванні Steam для анлайн-гульняў Valve. Гэта выклікала гнеў многіх гульцоў, якія затым стварылі WON2 у якасці альтэрнатывы. 26 ліпеня 2004 года World Opponent Network была закрыта і заменена Steam.

У верасні 2004 года стала вядома аб судзе Vivendi Games з Valve. Першая кампанія сцвярджала, што распаўсюджванне Half-Life 2 праз Steam парушыла выдавецкі кантракт. Vivendi прайграла справу і ёй было забаронена працягваць ліцэнзаванне гульняў Valve для інтэрнэт-кафэ. Пазней кантракт паміж гэтымі двума кампаніямі быў скасаваны, і Valve выбралі Electronic Arts у якасці новага рознічнага выдаўца.

У лістападзе 2004 года Valve выпусціла Half-Life 2 — першую гульню для аднаго карыстальніка, якая патрабуе Steam-кліент у абавязковым парадку. Да канца 2005 года ў Steam ўпершыню з’явіліся гульні іншых распрацоўшчыкаў: Rag Doll Kung Fu (12 кастрычніка) і Darwinia (14 снежня).

У жніўні 2006 года пачаўся пераход да Steam 3.0. Спачатку быў зменены дызайн афіцыйнага сайта, а затым, у снежні, значна перапрацаваны і знешні выгляд праграмы. Тоны афармлення праграмы былі змененыя з шэра-зяленага на цемна-шэры. Таксама быў зменены фармат скінаў, у выніку скіны для старой (другой) версіі перасталі працаваць. Наступны крок рушыў услед у жніўні 2007 года — выйшла першая бэта-версія сэрвісу Steam Community, які дазваляў гульцам, у прыватнасці, камунікаваць (публікаваць свае дасягненні, здымкі экрану, набытыя гульні і г.д.) і ладзіць спаборніцтвы; рэліз Steam Community адбыўся ў верасні.

У пачатку 2008 года Valve зрабілі платформу Steam больш адкрытай, выпусціўшы . Гэты пакет дае распрацоўшчыкам і выдаўцам функцыянальнасць Steam (або яго частак) бясплатна. Гэта тычыцца, перш за ўсе, статыстыкі і DRM-функцый. Мэта гэтага кроку — умацаваць рынак камп’ютарных гульняў і шырэй распаўсюдзіць Steam. Першая гульня, якая выкарыстоўвае гэтыя магчымасці, з’явілася ў сярэдзіне лютага. Гэта была музычная аркада Audiosurf. Яна распаўсюджваецца праз Steam і выкарыстоўвае Steamworks для інтэграцыі з Steam Community і сістэмай дасягненняў.

4 кастрычніка 2008 года праз Steam сталі даступныя першыя пяць мадыфікацый для Source-гульняў (раней усе мадыфікацыі неабходна было спампоўваць і ўсталеўваць уручную); у пачатку лютага 2009 да іх дадалося яшчэ 2 моды. 16 сакавіка 2009 года ў SteamWorks была рэалізаваная новая функцыя для распрацоўшчыкаў гульняў пад назвай Downloadable Content (DLC). Гэта дазволіла распрацоўшчыкам публікаваць дадатковы ўнутрагульнявы кантэнт па невялікіх цэнах (каля 1-15 $), што, па сутнасці, з’яўляецца аналагам мікратранзакцый. Першымі гульнямі з падтрымкай DLC сталі The Maw і Far Cry 2.

У канцы 2009 года быў нязначна зменены дызайн афіцыйнага сайта — замест цемна-жоўтых з’явіліся блакітныя тоны, а таксама з’явілася магчымасць набываць гульні праз сайт Steam без выкарыстання праграмы Steam. Адначасова Valve пачала распрацоўку чацвертай версіі Steam з цалкам новым афармленнем. Бэта-версія выйшла ў канцы лютага 2010 года, у ей былі значна перапрацаваныя ўсе інтэрфейсныя меню. Адначасова для бэта-карыстальнікаў быў моцна зменены дызайн афіцыйнага сайта. Амаль цалкам быў перароблены дызайн абалонкі Steam, а таксама ўнутрагульнявога овэрлэя. У прыватнасці, замест трох стандартных спісаў «Гульні», «Трэйлеры» і «Інструменты» з’явілася новае меню «Бібліятэка», у якое, акрамя гэтых 3 падраздзелаў, дадаўся новы — «Спампоўкі». Пры гэтым стала даступна 3 варыянты адлюстравання гульняў — спіс з падрабязнай інфармацыяй і фонам, буйны спіс з абноўленымі іконкамі і сетка са значкамі вялікага памеру. Кампактны выгляд болей не падтрымліваўся. Акрамя гэтага, былі выпраўленыя шматлікія памылкі, убудаваны браўзер стаў выкарыстоўваць рухавік WebKit замест Trident, даступнага толькі для Windows, што ў разы павялічыла прадукцыйнасць і бяспеку працы, а таксама дало магчымасць партавання на іншыя платформы. Фармат скінаў для чацвёртай версіі таксама зведаў змены, што зрабіла непрацоўнымі скіны трэцяй версіі. 28 красавіка 2010 года Valve апублікавала стабільную версію. Таксама было зроблена абнаўленне дызайну супольнасці Steam і галоўнай вэб-старонкі Steam для ўсіх карыстальнікаў. У релізнай версіі была адноўлена магчымасць згортвання меню «Бібліятэка» ў кампактны выгляд, пры гэтым старыя нізкафарматныя іконкі былі заменены новымі маляўнічымі ў аб’емным стылі. Дадзенае абнаўленне стала самым буйным з моманту запуску Steam у 2003 годзе.

Дадзеная версія Steam выклікала неадназначныя водгукі з боку супольнасці. З аднаго боку, інтэрфейс стаў больш інтуітыўным, лагічным, сучасным і маляўнічым. З іншага — прысутнічала мноства агрэхаў, недаробак, а таксама былі праблемы з хуткадзейнасцю на слабых машынах. Гэта было выпраўлена ў наступных абнаўленнях.

У сакавіку 2010 года на афіцыйных сайтах Valve з’явілася інфармацыя аб будучым пераносе Steam і ўсіх Source-гульняў на Mac OS X. 12 траўня 2010 года выйшла фінальная версія Steam на Mac. Некаторы час на Mac OS X назіраліся праблемы з прадукцыйнасцюMac lags Windows in gaming performance, excels at stability, але 18 жніўня Valve паведаміла аб тым, што сталі даступныя абнаўлення, якія паляпшаюць прадукцыйнасцьGame Performance Improvements in Latest Mac OS X Update.

10 верасня быў анансаваны і запушчаны ў бэта-тэст кашалёк Steam, з дапамогай якога карыстальнікі маглі б пераводзіць на яго пэўныя сумы грошай, каб выкарыстоўваць іх пазней. Канчаткова ен з’явіўся ў Steam 30 верасня разам з абнаўленнем гульні Team Fortress 2.

3 сакавіка 2011 года Valve анансавала і запусціла ў бэта-тэст сэрвіс Steam Guard, які павінен быў забяспечыць дадатковую бяспеку ўліковых запісаў карыстальнікаў. Пры ўключэнні гэтага сэрвісу доступ да ўліковага запісу Steam станавіўся магчымым толькі з бягучага камп’ютара; каб увайсці ў запіс з іншага камп’ютара, неабходна было ўвесці дадатковы код, які высылаўся на электронную пошту. Steam Guard быў таксама паказаны на выставе CeBit 2011 Гейбам Ньюэлам, які там жа апублікаваў пароль да свайго ўліковага запісу і заявіў, што ніхто не зможа яго скрасціGolem.de — . Сэрвіс стаў агульнадаступны 16 сакавіка.

26 студзеня 2012 года была анансаваная бэта-версія кліента Steam для аперацыйных сістэм iOS і Android. Карыстальнікі iOS — і Android-прылад могуць з яго дапамогай мець зносіны з сябрамі, наведваць супольнасці, праглядаць скрыншоты, чытаць навіны і сачыць за тым, што адбываецца ў самай онлайн-краме.

У красавіку 2012 года на інтэрнэт-рэсурсе «Phoronix» была апублікаваная інфармацыя аб падрыхтоўцы выпуску Steam і платформы Source для Linux. 22 снежня на афіцыйным сайце Steam з’явілася адкрытая бэта-версія праграмы, а ў лютым 2013 года была апублікаваная першая стабільная версія.

2 кастрычніка 2012 года з’явіўся раздзел «Праграмы» (Software)Now Available — Software on Steam, 10 % off!.

23 верасня 2013 года была анансаваная аперацыйная сістэма SteamOS, распрацаваная на базе Linux і арыентаваная на запуск гульняў з бібліятэкі Steam на вялікім экране тэлевізара.

У 2016 годзе Valve абяцае выпусціць буйное абнаўленне для Steam.

Назва Steam (беларуск.: пара) — своеасаблівая гульня слоў, якая выкарыстоўваецца кампаніяй-распрацоўчыкам. Назва фірмы Valve перакладаецца з англійскай мовы як клапан; акрамя таго, «газавая» тэматыка сустракаецца і ў назвах іншых распрацовак кампаніі: Steamworks (беларуск.: паравыя работы), Steam Cloud (беларуск.: воблака пару) і Source (беларуск.: крыніца).Таксама дадзеная тэматыка сустракаецца ў такіх гульнях ад Valve, як Half-Life.

Уплыў на гульнявую індустрыю З’яўленне Steam моцна паўплывала на распрацоўку інды-гульняў, распрацоўшчыкі якіх часта не маглі знайсці сабе выдаўца. Распаўсюджванне нестандартных гульняў на дысках з пункту гледжання выдаўцоў — рызыкоўны крок, бо загадзя невядома, як паставяцца да гульні пакупнікі. Метад лічбавай дыстрыбуцыі, які дазваляе адмовіцца ад выдаткаў на друк дыскаў, дакументацыі і скрынак, а таксама ад выдаткаў на продаж праз гандлёвыя сеткі, дазваляе выдаваць такія гульні з меншай фінансавай рызыкай.

Пасля таго, як Valve пачала распаўсюджваць праз Steam гульні Darwinia і Red Orchestra, іх распрацоўшчыкі атрымалі адразу некалькі прапаноў ад рознічных выдаўцоў, так як гэтыя гульні прадэманстравалі сваю запатрабаванасць.

Таксама распаўсюджванне Steam паўплывала і на лічбавую дыстрыбуцыю ў цэлым. Адразу пасля выхаду Half-Life 2 (якая патрабуе абавязковага ўсталявання Steam) гэты сэрвіс прыцягнуў увагу мноства гульцоў. Steam стаў першым удалым праектам у гэтай галіне (каля 25 % копій Half-Life 2 было прададзена праз Steam). Неўзабаве пасля гэтага аб стварэнні сваіх падобных сэрвісаў заявілі некалькі буйных кампаній, такіх як Sega, EA Games і 3D Realms. Драбнейшыя кампаніі, такія як Flow Theory і Virgin Games, таксама анансавалі свае праекты.

Аднак, некаторыя з іх не давялі ўласныя праекты да завяршэння. Sega стала прадаваць свае гульні ў Steam, а сэрвіс Triton кампаніі Game xStream, які распаўсюджваў гульні 3D Realms, быў закрыты (гульні 3D Realms таксама перайшлі ў Steam). Electronic Arts таксама распаўсюджвае некаторыя свае гульні праз Steam, нягледзячы на наяўнасць уласнай гандлевай пляцоўкі Origin (акрамя лічбавай дыстрыбуцыі, гэты сэрвіс прызначаны і для анлайн-продажаў гульняў на фізічных носьбітах).