Кай () — архіпелаг на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Малуку. Плошча — 1438 км².

Геаграфія Архіпелаг Кай месціцца на мяжы Арафурскага мора і мора Банда. Усяго налічвае 77 астравоў, аднак населены толькі 13. Найбуйнейшы востраў Кай-Бесар займае плошчу каля 550 км².

Архіпелаг мае складаную геалагічную пабудову. Аснова буйных астравоў складаецца з метамарфічных горных парод. Назіраюцца шырокія пласты мергелю і гліны. Для ўзбярэжжаў і малых астравоў характэрны вапняковыя глебы каралавага паходжання. Астравы знакаміты сваімі белымі пляжамі. Архіпелаг знаходзіцца ў зоне частых землятрусаў.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература на працягу года вагаецца ад +23°C да +31°C. Найбольш вільготны месяц — студзень, калі колькасць ападкаў дасягае 373 мм.

Спасылкі

Indonesia: The Kai Islands (Kei Islands) The Kei Islands: Perfect Paradise? BAB I PENDAHULUAN

Кай Кай Кай