Садаводства ці садоўніцтва — практыка вырошчвання і культывавання раслін у якасці галіны раслінаводства. У садках дэкаратыўныя расліны часта вырошчваюцца з-за кветак, лісця або з-за агульнага выгляду; карысныя расліны, такія як карняплоды, ліставую гародніну, садавіну і травы вырошчваюць для ўжывання ў ежу, для выкарыстання ў якасці фарбавальнікаў, або для медыцынскага ці касметычнага прымянення. Садоўніцтва лічыцца расслабляльнай дзейнасцю для многіх людзей.
Дыяпазоны садаводства праціраюцца ад фруктовых садоў і працяглых бульварных насаджэнняў з адным ці некалькімі рознымі відамі хмызнякоў, дрэў і травяністых раслін, да вырошчвання на жылых дварах газонаў і на падмурках, у вялікіх ці маленькіх кантэйнерах, размешчаных унутры ці звонку. Садоўніцтва можа быць вельмі спецыялізаваным: з вырошчваннем толькі аднаго тыпа расліны ці гадаваннем вялікай колькасці розных раслін у змешаных пасадках. Садаводства ўключае ў сябе актыўны ўдзел у вырошчванні раслін і звычайна з'яўляецца даволі працаёмкім працэсам, што адрознівае яго ад сельскай і лясной гаспадаркі.
У Беларусі Паводле «Апісанне Крычаўскага графства або былога староства» (1786) Андрэя Меера, пра сады сялян і мяшчан староства:
«З пладовых і іншых дрэваў займаюць у іх садах першае месца , , , простая чорная , і , па-мясцоваму „колоколуша“; а з кустоў , і , , а ў Забычанскім войтаўстве ў некаторых і і .
З кветак пераважаюць перад усімі: , , , , ; ці па-мясцоваму „каптурыкі“, , і . У многіх можна знайсці некалькі загончыкаў з і .
Акрамя гэтых мяшчанскіх садоў ёсць у мястэчку Крычаў закладзены гасподскі сад…»
Катэгорыя:Раслінаводства