Ляўкі́ — вадасховішча ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, каля вёскі Ляўкі.
Вадасховішча створана ў 1986 годзе. Плошча паверхні 4,4 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 2,2 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 23,6 млн м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 4 м. Вадасховішча напаўняецца вадой з ракі Пціч.
Літаратура — С. 433.
Катэгорыя:Вадасховішчы Старадарожскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскай вобласці