Міхе́давічы — вадасховішча ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, каля вёскі Міхедавічы.
Вадасховішча створана ў 1984 годзе. Плошча воднай паверхні 0,5 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Аб'ём вады 1,77 млн м³. Вадасховішча напаўняецца вадой з Міхедава-Грабаўскага канала ў час веснавой паводкі.
Літаратура — С. 486. Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Петрыкаўскага раёна