Міфалаге́ма (ад — паданне і — думка, прычына) — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння аб'ектыўнага ядра міфа — міфалагічных сюжэтаў, сцэн, вобразаў, якія характарызуюцца глабальнасцю, універсальнасцю і маюць шырокае распаўсюджанне ў культурах народаў свету. Прыклады: міфалагема першачалавека, міфалагема Сусветнага дрэва, міфалагема Патопу (шырэй — гібелі чалавецтва, і выратавання выбраных) і г.д. Ужываецца таксама тэрмін «міфалагічны архетып».
Паняцце было ўведзена ў навуковы ўжытак К. Г. Юнгам і К. Керэньі ў манаграфіі «Уводзіны ў сутнасць міфалогіі» (1941).
Тэрмін «міфалагема» мае амбівалентную прыроду: гэта і міфалагічны матэрыял, і глеба для стварэння новага матэрыялу:
У сучаснай літаратуры слова «міфалагема» часта выкарыстоўваецца для абазначэння свядома запазычаных міфалагічных матываў і перанясення іх у свет сучаснай мастацкай культуры.
Прыклады міфалагем Першачалавек Багіня-маці Жанчына-лёс Сусветнае Дрэва Вось свету Залаты век Царства Прэсвітара Іаана Астравы блажэнных Рай Пекла
Гл. таксама Міф Міфалогія Архетып, псіхалогія Філасафема
Катэгорыя:Міфалогія