А́льбрэхт II Му́дры (; , замак Габсбург, Швейцарыя — , Вена) — герцаг Аўстрыйскі і Штырыйскі c 1 мая 1308 года (сумесна з братамі), а з 26 лютага 1339 года аднаасобна, герцаг Карынтыі (з 1335 года) з дынастыі Габсбургаў.
Узыходжанне на прастол Альбрэхт II быў чацвёртым сынам германскага караля і аўстрыйскага герцага Альбрэхта I і Лізаветы Гарыцкай, дачкі Мейнхарда II, герцага Карынтыі. У 1330 годзе, пасля смерці свайго старэйшага брата Фрыдрыха I, Альбрэхт II атрымаў у спадчыну прастол Аўстрыі, падзяліўшы ўладу з малодшым братам Атонам, а пасля смерці брата стаў кіраваць аднаасобна. Быўшы жанатым са спадчынніцы эльзасскага графства Пфірт, Альбрэхт II далучыў гэту вобласць да ўладанняў Габсбургаў. У 1335 годзе, пасля смерці апошняга прадстаўніка Гарыцка-Цірольскай дынастыі, у склад аўстрыйскіх уладанняў увайшло шырокае герцагства Карынтыя. Праўда, Ціроль з-за супраціўлення мясцовай арыстакратыі далучыць не ўдалося: там стала кіраваць графіня Маргарыта Маўльташ.
Знешняя палітыка Альбрэхт II дзякуючы сваёй разважлівасці і адсутнасці агрэсіўных замежнапалітычных памкненняў заваяваў значны аўтарытэт у Германіі. У 1335 годзе, напрыклад, Папа Рымскі Бенедыкт XII перадаў на пасродніцтва Альбрэхта II сваю спрэчку з імператарам Людвігам IV. У 1337 годзе па дапамогу Альбрэхта II супраць імператара і Англіі звярнуўся французскі кароль Філіп VI. Аднак аўстрыйскі герцаг адмовіўся выступіць супраць Людвіга IV і да канца жыцця заставаўся лаяльным імператару.
Унутраная палітыка На час кіравання Альбрэхта II у Аўстрыі прыйшліся вялікія ўнутраныя ўзрушэнні: паводкі, землетрасенне, чума «Чорная смерць» 1348—1349 гадах. Складанае становішча склалася ў радавых пярэдне-аўстрыйскіх уладаннях Габсбургаў: тут умацоўваўся ўплыў Швейцарскага саюза, да якога ў 1351 годзе далучыўся Цюрых. Паход Альбрэхта II на Цюрых у 1352 годзе апынуўся няўдалым, і горад разам з наваколлямі быў страчаны для герцага.
Альбрэхт II надаваў шмат увагі ўпарадкаванню дзяржаўнай сістэмы сваіх уладанняў. Для Штырыі і Карынтыі ён распрацаваў і зацвердзіў асноўныя законы, якія захоўвалі моц да падзення манархіі Габсбургаў, у тым ліку штырыйскую «Горную кнігу» ().
У 1355 годзе Альбрэхт II зацвердзіў закон, які забараняў падзел уладанняў Габсбургаў, — так званае «Правіла Альберцінскага дому» (). Нягледзячы на тое, што ўжо дзеці Альбрэхта II парушылі гэты закон і падзялілі паміж сабой аўстрыйскія землі, дзеянне «Правіла Альберцінскага дому» было адноўлена імператарам Максіміліянам I, а пазней увайшло ў тэкст Прагматычнай санкцыі і заставалася адным з краевугольных законаў Аўстрыйскай манархіі да 1918 года.
Гл. таксама Іаан Віктарынскі
Шлюб і дзеці (1324) Ягана Пфірт (1300—1351), дачка Ульрыха III, графа Пфірта Рудольф IV (1339—1365), герцаг Аўстрыі Катарына (1342—1381), абатыса манастыра Санта-Клара, Вена Маргарыта (1346—1366), замужам (1359) за Мейнхардам III, герцагам Верхняй Баварыі, другім шлюбам (1364) за Ёганам Генрыхам, маркграфам Маравіі Фрыдрых III (1347—1362), герцаг Карынтыі Альбрэхт III (1348—1395), герцаг Аўстрыі Леапольд III (1351—1386), герцаг Аўстрыі
Літаратура Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003 Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952 Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003
Папярэднік Фрыдрых I герцаг Аўстрыіі Штырыі 1330—1358Суправіцель: Атон (да 1339) ПераемнікРудольф IV Папярэднік Генрых VI герцаг Карынтыі 1335—1358Суправіцель:Атон IV
Катэгорыя:Кіраўнікі Аўстрыі Катэгорыя:Кіраўнікі Штырыі Катэгорыя:Кіраўнікі Карынтыі Катэгорыя:Габсбургі