Барабінская нізіна (Барабінскі стэп, Бараба) — нізіна ў паўднёвай частцы Заходняй Сібіры, у межах Новасібірскай і Омскай абласцей Расіі.
Уяўляе сабой хвалістую раўніну вышынёй 100—150 м плошчай каля 117 тыс. км²; у паўднёвай частцы сустракаюцца паралельныя павышэнні — грывы. Бярозавыя колкі перамяжоўваюцца з балотамі і лугава-стэпавай расліннасцю. У паніжэннях — прэсныя і салёныя азёры (Чаны, Малыя Чаны, Убінскае, Сартлан, Тандава і інш.), сфагнавыя балоты і саланчаковыя лугі.
Адзін з важных раёнаў малочнай жывёлагадоўлі і земляробства Заходняй Сібіры; значныя плошчы разараныя. Вядуцца меліярацыйныя работы (асушэнне балот і т. п.).
Літаратура
Оссовский Г. О. Геогидрологические исследования Барабы: Отчет о командировке по исследованию водоснабжения переселенческих участков в Барабе, состоявшейся летом 1894 г. по поручению Г. Томского губернатора. — Томск: Томск. губ. стат. ком-т, 1895. — +VI+157 с.; вкл. л. карт. и план. Земцов А. А. Гипотеза Н. М. Ядринцева об усыхании Барабинских озер в свете современных знаний // Тез. докл. Науч. конф. памяти Н. М. Ядринцева (29-30 окт. 1992 г., Омск). Секц. География Сибири. — Омск, 1992. — С. 5-8.
Катэгорыя:Геаграфія Омскай вобласці Катэгорыя:Нізіны Расіі Катэгорыя:Нізіны паводле алфавіта Катэгорыя:Геаграфія Новасібірскай вобласці