Беларускі саюз кінематаграфістаў — творчае аб’яднанне кінематаграфістаў Беларусі, утворанае на аснове агульнасці інтарэсаў для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў.

Уваходзіць у Беларускую канфедэрацыю творчых саюзаў.

Гісторыя У 1957 годзе па рашэнні Цэнтральнага камітэта КПБ і Пастанове Савета Міністраў БССР быў утвораны Аргкамітэт Саюза работнікаў кінематаграфіі БССР. 1-ы Устаноўчы з’езд адбыўся 15—16 лістапада 1962 года.

У 1995 годзе ў складзе Саюза кінематаграфістаў Беларусі было больш за 300 членаў.

Старшыні У. У. Корш-Саблін (1957—1974) І. М. Дабралюбаў (1974—1976) В. Ц. Тураў (1976—1981) А.Я Карпаў (1981—1986) В. А. Нікіфараў (1986—1991) В. А. Нікіфараў, А. В. Красінскі, сустаршыні (1991—1994) А. В. Красінскі (1994—1997) І. В. Волчак (1997—2000) Ю. А. Марухін (2000—2001) А. В. Яфрэмаў, в.а. (2002) І. В. Волчак (снежань 2002 — красавік 2006) Ю. М. Цвяткоў (2006 — красавік 2008) В. І. Васільеў (2008—2024) Я. М. Арандарэвіч (з 2024)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі