Ама́тар () — ахвотнік да чаго-небудзь. Таксама аматар называюць таго, хто займаецца чым-небудзь не як прафесіянал; любіцель. Магчымыя значэнні Аматар, або непрафесійны спартсмен — чалавек, які займаецца спортам дзеля свайго задавальнення. Да 1970-х гадоў у Алімпійскіх гульнях маглі ўдзельнічаць толькі спартсмены-аматары. Існавала нават пагроза дыскваліфікацыі ў тым выпадку, калі спартсмен атрымліваў пэўную ўзнагароду за ўдзел у спаборніцтвах. Фотааматар — чалавек, які займаецца фатаграфіяй для ўласнага задавальнення, здымае для сям'і, сяброў, для свайго блога, размешчанага ў інтэрнэце і да т.п. Астраном-аматар — чалавек, які захапляецца назіраннем, здымкай і (ці) даследаваннем астранамічных аб'ектаў і з'яў. Аматар у творчай дзейнасці — чалавек, які займаецца якім-небудзь відам мастацтва непрафесійна, удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, народнай творчасці і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Прафесіі