Двайны тэракт у Багдадзе — тэрарыстычны акт, серыя з двух выбухаў (замінаванага аўтамабіля і самаробнай бомбы), адбыты 3 ліпеня 2016 года ў сталіцы Ірака Багдадзе. Першы выбух адбыўся ў цэнтральным раёне Аль-Карада, недалёка ад рэлігійнага цэнтра і крам (у шыіцкім раёне) — там пасля заходу сонца падчас святога для мусульманаў месяца Рамадан было людна. Неўзабаве самаробная бомба выбухнула каля рынку Аш-Шааб у паўночным раёне горада.

Загінулі 292 чалавекі, больш 200 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжару. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Спасылкі

Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты Ісламскай дзяржавы Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2016 года Катэгорыя:Ліпень 2016 года Катэгорыя:2016 год у Багдадзе Катэгорыя:Падзеі 3 ліпеня